Цеплаправоднасць: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.5.1) (робат Дадаем: et:Soojusjuhtivus |
др r2.7.1) (робат Мяняем: es:Conducción de calor |
||
Радок 41: | Радок 41: | ||
[[de:Wärmeleitung]] |
[[de:Wärmeleitung]] |
||
[[en:Conduction (heat)]] |
[[en:Conduction (heat)]] |
||
[[es:Conducción |
[[es:Conducción de calor]] |
||
[[et:Soojusjuhtivus]] |
[[et:Soojusjuhtivus]] |
||
[[fi:Johtuminen]] |
[[fi:Johtuminen]] |
Версія ад 21:52, 6 сакавіка 2011
Цеплаправо́днасць – перадача (перанос) цеплыні з адной часткі цела ў іншую. Прычынай цеплаправоднасці з'яўляецца ўзаемадзеянне малекул цела і абмен кінетычнай энергіяй між імі.
Колькасць цяпла, якая пераносіцца праз паверхню dS за час dt, вызначаецца законам Фур'е:
дзе – каэфіцыент цеплаправоднасці; – градыент тэмпературы (у напрамку пераносу).
Каэфіцыент цеплаправоднасці
Каэфіцыент цеплаправоднасці з'яўляецца фізічнай уласцівасцью рэчыва і характарызуе яго здольнасць праводзіць цеплыню.
Каэфіцыент цеплаправоднасці роўны колькасці цеплыні, якая праходзіць у адзінку часу праз азінку плошчы ізатэрмічнай паверхні пры цемпературным градыенце роўнаму аднаму.
Абазначаецца як , адзінка вымэрэння - Вт/(м·К).
Для розных рэчываў каэфіцыент цеплаправоднасці розны і ў агульным выпадку залежыць ад структуры, тэмпературы, ціску, вільготнасці, шчыльнасці. Для многіх матэр'ялаў залежнасць каэфіцыента цеплаправоднасці ад тэмпературы мае лінейны характар:
- ,
(дзе - каэфіцыента цеплаправоднасці матэр'яла пры тэмпературы , b - пастаянная, якая розная для розных рэчываў).
Каэфіцыент цеплаправоднасці газаў
Каэфіцыент цеплаправоднасці газаў знаходзіцца ў межах 0,005-0,5 Вт/(м·К). Для ідэальных газаў ён вызначаецца суадносінай:
- ,
(дзе - сярэдняя хуткасць малекул газа; - сярэдняя дліна свабоднага прабегу малекул газа паміж дзвюмя сутыкненнямі; - цеплаёмістасць газа пры пастаянным аб'ёме; - шчыльнасць газа).
Паколькі шчыльнасць ідэальнага газа прама прапарцыйна, а дліна свабоднага прабегу малекул абратна прапарцыйна яго ціску, то каэфіцыент цеплаправоднасці газаў значна не залежыць ад ціску.
Пры павышэнні тэмпературы каэфіцыент цеплаправоднасці газаў таксама павялічваецца, бо з павышэннем тэмпературы павялічваеца хуткасць малекул і цеплаёмкасць газаў.
Пералічаныя вышэй залежнасці не маюць месца пры малых і вялікіх цісках. У першым выпадку газ трэба разглядаць як сістэму цел, а замест працэса цеплаправоднасці ў ім трэба разглядаць цеплаабмен паміж асобнымі молекуламі. У другім - газ з'яўляецца рэальным і залежнасць каэфіцыенту цеплаправоднасці ад ціску і тэмпературы ўяўляе сабою складаную функцыю (пры гэтым ўзрастае з ростам p і T).