Лары Сэнгер: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др →Адстаўка: вікіфікацыя |
Мяняем, replaced: даляр → далар (2) using AWB |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам [http://web.archive.org/web/20001025181634/http%3A//www.sangersreview.com/ «Агляду навін Y2K ад Сэнгера»] ({{lang-en|«Sanger’s Review of Y2K News Reports»}}) для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам [[2000]] году. Ён таксама кіруе [[вэб- сайт|сайтам]] пра скрыпічныя традыцыі [[Данегол]]у. |
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам [http://web.archive.org/web/20001025181634/http%3A//www.sangersreview.com/ «Агляду навін Y2K ад Сэнгера»] ({{lang-en|«Sanger’s Review of Y2K News Reports»}}) для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам [[2000]] году. Ён таксама кіруе [[вэб- сайт|сайтам]] пра скрыпічныя традыцыі [[Данегол]]у. |
||
У снежні [[2005]] [http://news.com.com/Wikipedia+alternative+aims+to+be+PBS+of+the+Web/2100-1038_3-5999200.html стала вядома], што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Па яго словах, [http://www.digitaluniverse.net/ новы партал], які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «[[Лічбавы Сусвет (партал)|Лічбавы Сусвет]]» ({{lang-en|«Digital Universe»}}). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «[[Фонд лічбавага Сусвету]]» ({{lang-en|«Digital Universe Foundation»}}). Для праекта было сабрана 10,5 млн [[ |
У снежні [[2005]] [http://news.com.com/Wikipedia+alternative+aims+to+be+PBS+of+the+Web/2100-1038_3-5999200.html стала вядома], што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Па яго словах, [http://www.digitaluniverse.net/ новы партал], які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «[[Лічбавы Сусвет (партал)|Лічбавы Сусвет]]» ({{lang-en|«Digital Universe»}}). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «[[Фонд лічбавага Сусвету]]» ({{lang-en|«Digital Universe Foundation»}}). Для праекта было сабрана 10,5 млн [[далар ЗША|далараў]], і ў студзені [[2006]] году праект з'явіўся ў [[Інтэрнэт|Інтэрнэце]]. Пілотная версія праекта налічвае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сістэма навігацыі гэтай пілотнай версіі —складаная і незразумелая. |
||
У верасні [[2006]] Сэнгер абвясціў пра стварэнне [[форк]]у [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] — праекце «[[Citizendium]]», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Асноўнае адрозненне «[[Citizendium]]» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя. |
У верасні [[2006]] Сэнгер абвясціў пра стварэнне [[форк]]у [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]] — праекце «[[Citizendium]]», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў [[Вікіпедыя|Вікіпедыі]]. Асноўнае адрозненне «[[Citizendium]]» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя. |
||
Радок 75: | Радок 75: | ||
{{Link GA|en}} |
{{Link GA|en}} |
||
[[ar:لاري سانجر]] |
[[ar:لاري سانجر]] |
||
[[be-x-old:Лары Сэнгер]] |
[[be-x-old:Лары Сэнгер]] |
Версія ад 10:04, 7 сакавіка 2011
Лоренс Марк «Лары» Сэнгер | |
---|---|
ісп.: Larry Sanger | |
| |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lawrence Mark Sanger |
Род дзейнасці | філосаф, блогер, спецыяліст у галіне інфарматыкі, бізнесмен |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1968 |
Месца нараджэння | Бельве, Вашынгтон, ЗША |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | larrysanger.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лоўрэнс Марк Сэнгер, больш вядомы як Лары Сэнгер (англ.: Lawrence Mark «Larry» Sanger; нарадзіўся 16 ліпеня 1968) — адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар Вікіпедыі у перыяд працы ў кампаніі «Боміс» (англ.: «Bomis»).
Біяграфія
Лары Сэнгер нарадзіўся ў горадзе Бельве (штат Вашынгтон), а вырас у Анкорыджы, на поўдні Аляскі. Ён стаў бакалаўрам філасофіі у Каледжы Рыда ў 1991 годзе. У 2000 годзе Універсітэт Агайо прысвоіў яму статус доктара філасофіі. У сваёй навуковай дзейнасці Сэнгер даследаваў праблему мета-апраўданняў, яго тэзіснае эсэ звалася «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification».
C канца красавіка па канец ліпеня 2001 году жыў у Іжэўску[1][2][3]
Вікіпедыя
У 2000 годзе заснавальнік кампаніі «Боміс» (англ.: «Bomis») Джымі Вэйлс наняў Лары Сэнгера ў якасці галоўнага рэдактара для новай вольнай энцыклапедыі «Нупедыя» (англ.: Nupedia). Энцыклапедыя складалася навукоўцамі на добраахвотнай снове, артыкулы энцыклапедыі праходзілі экспертную адзнаку. Таму развіццё Нупедыі праходзіла вельмі павольна.
Пасля знаёмства з канцэпцыяй вікі, Лары Сэнгер прапанаваў Вэйлсу ўжыць гэту канцэпцыю ў дачыненні энцыклапедыі, каб паскорыць напаўненне Нупедыі. Гэта прывяло да стварэння вэб- сайта Вікіпедыі, які першапачаткова задумваўся для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б змесцаваны ў Нупедыі. Так 15 студзеня 2001 году Сэнгер стаў адзіным у гісторыі Вікіпедыі аплачваным рэдактарам. Ён прапрацаваў у гэтай пасадзе да сваёй адстаўкі 1 сакавіка 2002 году. Афіцыйнай прычынай адстаўкі было абвешчана скарачэнне штата. Працуючы галоўным рэдактарам Вікіпедыі, Сэнгер прыдумаў самую назву праекта — «Вікіпедыя», а таксама сфармуляваў асноўную частку палітыкі, прынцыпаў і кіраўніцтваў Вікіпедыі і яе супольнасці.
Пасля адстаўкі Сэнгера, Джымі Вэйлс стаў адмаўляць ролю Сэнгера як заснавальніка Вікіпедыі. Ён прызнаваў важнасць яго заслуг, але сцвярджаў, што Сэнгер рабіў усё пад яго строгім кіраўніцтвам і быў усяго толькі наёмным працаўніком. І ўсё ж, пэўная колькасць энтузіястаў Вікіпедыі прызнаюць Лары Сэнгера «сузаснавальнікам» Вікіпедыі разам з Вэйлсам.
Адстаўка
У сваім развітальным лісце, Лары Сэнгер напісаў, што не можа больш займацца Вікіпедыяй нават на добраахвотнай аснове, бо ў яго няма для гэтага досыць вольнага часу. Пазней у сваёй заяве ён дадаў, што « ў праекце існавала атрутная сацыяльная і палітычная атмасфера», з якой ён не мог мірыцца. І ўсё ж пасля звальнення Сэнгера праект Вікіпедыі працягнуў свой бурны ўзрост і ўвайшоў у сотню самых папулярных сайтаў Сусветнага павуціння. Нупедыя ж без удзелу Сэнгера спыніла сваё існаванне ў тым жа 2002 годзе.
У снежні 2004 году Лары Сэнгер напісаў для сайта «Kuro5hin» крытычны артыкул. У ёй ён заявіў, што хоць «высока шануе вартасці Вікіпедыі», і што добра ведае і падтрымвае «місію і памяркоўную палітыку Вікіпедыі», але ўсё ж у праекта маюцца сур'ёзныя праблемы. Сэнгер напісаў, што існуе крызіс даверу да праекта з боку грамадства, і што праект злучыў «цяжкіх людзей, тролляў і іх натхніцеляў у злаякасную пухліну». Гэтыя праблемы, па меркаванні Сэнгера, выцякаюць з-за «анты-элітарызма» праекта, яго пагарды да ўсяго элітарнага і нябытнасці павагі да экспертаў. Гэты артыкул Лары Сэнгера выклікаў шырокі рэзананс у асяроддзі блоггераў і нават у сродках масавай інфармацыі.
Пасля Вікіпедыі
Пасля звальнення Сэнгер вярнуўся ў свет навукі і цяпер выкладае філасофію ва Ўніверсітэце Агайо. Сэнгер захоплены эпісцемалогіяй з акцэнтам на філасофіі XVII стагоддзя і этыцы. У вольны час Лары Сэнгер выкладае і сам выконвае на скрыпцы ірландскую народную музыку у гарадах Дэйтане і Калумбусе ў штаце Агайо.
Сэнгер таксама быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам «Агляду навін Y2K ад Сэнгера» (англ.: «Sanger’s Review of Y2K News Reports») для тых, хто чакаў глабальнай катастрофы з наступам 2000 году. Ён таксама кіруе сайтам пра скрыпічныя традыцыі Данеголу.
У снежні 2005 стала вядома, што Сэнгер бярэ ўдзел у стварэнні праекта, альтэрнатыўнага Вікіпедыі. Па яго словах, новы партал, які ўлучае ў сябе апроч іншага энцыклапедыю, будзе больш абапірацца на веды экспертаў. Назва новага партала — «Лічбавы Сусвет» (англ.: «Digital Universe»). Для кіраўніцтва новым праектам, Лары Сэнгер ужо заснаваў фірму — «Фонд лічбавага Сусвету» (англ.: «Digital Universe Foundation»). Для праекта было сабрана 10,5 млн далараў, і ў студзені 2006 году праект з'явіўся ў Інтэрнэце. Пілотная версія праекта налічвае прыблізна 50 парталаў. Некаторыя карыстачы адзначалі, што сістэма навігацыі гэтай пілотнай версіі —складаная і незразумелая.
У верасні 2006 Сэнгер абвясціў пра стварэнне форку Вікіпедыі — праекце «Citizendium», мэта якога —пазбыцца ад слабых месцаў Вікіпедыі. Асноўнае адрозненне «Citizendium» складаецца ў нябытнасці ананімнага рэдагавання — каб пачаць працу, кожны аўтар павінен будзе назвацца і паведаміць сваё сапраўднае імя.
27 верасня 2006 Сэнгер узяў «адпачынак» у « Лічбавым Сусвеце», каб заснаваць цалкам незалежны фонд «Citizendium». У першым прэс-рэлізе 17 кастрычніка 2006 Сэнгер заявіў, што гэты фонд «хутка паспрабуе зрушыць Вікіпедыю з месца адной з асноўных крыніц інфармацыі у сетцыі».
Гл. таксама
Спасылкі
- Старонка ўдзельніка Лары Сэнгера ў англійскай Вікіпедыі
- Персанальная акадэмічная старонка Лары Сэнгера
- Эсэ Лары Сэнгера «Epistemic Circularity: An Essay on the Problem of Meta-Justification»
- Артыкул Лары Сэнгера «Веды вольны для ўсіх» у «Technology review»
- «Брытаніка ці Нупедыя? Будучыня свабодных энцыклапедый.»
- «Вікіпедыя шырока адкрыта. Чаму яна так хутка расце? Чаму яна не перапоўнена глупствам?»
- «Чаму Вікіпедыя павінна адмовіцца ад антиэлитаризма.»
- Ранняя гісторыя Нупедыі і Вікіпедыі: Мемуар і таксама Частка II (19 красавіка 2005, «Slashdot»)
- Партал «Лічбавы Сусвет» («Digital Universe»)