Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:Maksim L."

Jump to navigation Jump to search
 
This article appeared in Belarusian Review, Spring 2011, Vol. 23, No. 1: [http://thepointjournal.com/output/index.php?art_id=74 тут] [http://thepointjournal.com/output/index.php?art_id=74&spr_change=eng тут_ENG] [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 06:46, 4 сакавіка 2011 (UTC)
 
: Наконт пашыранасці багамільства на Русі, спіскі малітваў і парадку навяртання багамілаў у праваслаўе былі папулярныя ў рускім кніжніцтве, адпаведна, відаць, былі запатрабаваныя. Ды і пранікненне багамілаў на Русь ніхто не адмаўляе, у тым самым Наўгародскім кодэксе, напэўна Вы ведаеце, згадваецца нават іх багамільская абшчына і царква. Адно толькі што, Пануцэвіч і Нарбут не з тых на каго прыстойна спасылацца, але ж больш няма на каго. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 11:31, 4 сакавіка 2011 (UTC)
::Я пра "прыстойнасць" і не кажу. Не пачынайце, калі ласка, гэтых "этычных" размоў, мне непрыемна іх слухаць, бо якіх трыццаць гадоў таму размовы пра беларускую мову Статутаў былі "непрыстойнымі" і лічыліся "трызненнем буржуазных нацыяналістаў" і "ворагаў народу"... Вы, здаецца, разумны чалавек, мусіце ацэньваць факты (калі яны ёсць), а не "прыстойнасць". Сумную гісторыю "прыстойнасці" ў дачыненні да вывучэння гісторыі ВКЛ нагадваць Вам не буду, лепей за мяне ведаеце. Спадзяюся, у вучэльні Вам яшчэ не паспелі прышчапіць святую ўпэўненасць, што ў ранняй гісторыі ВКЛ усё ўжо вывучана і зразумела, а ўсе іншыя меркаванні ёсць трызненнем "ворагаў народу"?
::Як Ваш прагрэс у навуках у інстытуце? Ёсць тэма, ёсць распрацоўкі, можна абмеркаваць.
::П.С.: Наконт Нарбута - калі жадаеце ведаць маё меркаванне - жадны гісторык не напісаў больш насычаную фактамі гісторыю Літвы, спадзяюся, спрачацца не будзеце. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 08:32, 9 сакавіка 2011 (UTC)
::: Не ў этычным плане казаў, а пра тое, што ў навуцы да гэтага сур'ёзна ніхто не паставіцца, а гэта не цікава ў першую чаргу аўтарам працы. Наконт артыкула, цікавы, але цытаты з ГВЛ абрэзаныя і такім чынам не ўсе «словы» тлумачацца, а між тым з поўных цытатаў бачна, што Дзіверыкс названы трусіным бажком і яшчэ названы бажок Меідзеін, якога таксама абрэзалі аўтары артыкула. Пагатоў высновы аўтараў артыкула абвяргаюцца Хранографам 1261 году, дзе незалежна ад аўтараў ГВЛ згадваюцца тыя ж літоўскія бажкі: ''«Андаеви и Перкоунови, рекше громоу, и Жвороуне, рекше соуце, и Телявели и с коузнею, сковавше емоу солнце»''. Наконт вучобы ўсё блага, нават на працы ў не паспяваю належнае рабіць, што пра вучобу і казаць. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 10:05, 9 сакавіка 2011 (UTC)
:::: ''ў навуцы да гэтага сур'ёзна ніхто не паставіцца'' - Па-першае, адкуль Вы гэта ведаеце? чаму Вы адказваеце за "ўсю" навуку? Па-другое, мабыць, мне цікава меркаванне не "навукі", а Вашае асабіста. Гэта я пісаў гэты артыкул. П.С.: наконт "Хранографу 1261 году" - найстаршыя спісы рускіх летапісаў захаваліся ад канца 14 стагоддзя, і Вам гэта цудоўна вядома. Так што можаце "абвяргаць" усё што заўгодна, адно што я сумняюся, што па-за межамі "навуковых устаноў" Вы знойдзеце хаця б 20% людзей, якія шчыра вераць у тое, што мангольскія стэпавікі рынуліся за 6.000 км, з тытуламі "цароў" уладарылі над Руссю ды яшчэ дапамаглі летувісам стварыць "этнічную летувіскую язычніцкую дзяржаву" на беларускай тэрыторыі і з беларускай мовай ды праваслаўнай мітраполіяй. Дык Вам цікава новая тэма, ці не? Наконта Вашых навукаў - шкада, я меркаваў, што ў Вас усё спорна. Хацеў прапанаваць Вам купку тэкстаў на рэцэнзію. [[Удзельнік:Rasool|Rasool]] 13:02, 9 сакавіка 2011 (UTC)
::::: Ды адкуль мне за ўсю навуку, добра ж вядома як ставяцца напр. да унікальных звестак Тацішчава, які толькі нядаўна больш-менш абгрунтавана прылічаны да фальсіфікатараў, гэтыя звесткі калі і цытуюць, то толькі з мэтаю прааналізаць як і чаму ён мог гэта "прыдумаць", т.б. з мэтаю выкрыць чарговы "фальсіфікат". Нарбут жа выкрыты даўно, праўда ці не, але ў гістарыяграфіі гэта ўжо факт і ставяцца да цытавання яго як крыніцы адпаведна. Калі хочаце сур'ёзна нешта давесці, то мусіце гэта ўлічваць. Наконт летапісаў, Вы на іх спасылаецеся і аналізуеце, кажаце нешта нават пра аўтараў ГВЛ і іх інфарматараў, а тут жа самі дыскрэдытуеце свае крыніцы, дык не зусім зразумела навошта тады Вы аналізуеце іх. Мяне заўсёды цікавіць новае, але так склалася, што за апошні год праца літаральна праглынула жыццё. --[[Удзельнік:Maksim L.|Максім Л.]] 13:39, 9 сакавіка 2011 (UTC)
 
==[[:Катэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі вялікага аб'ёму]]==
90

правак

Навігацыя