Цэнтральная нервовая сістэма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: nn:Sentralnervesystemet
др r2.7.1) (робат Мяняем: it:Sistema nervoso centrale
Радок 37: Радок 37:
[[io:Centrala nervaro]]
[[io:Centrala nervaro]]
[[is:Miðtaugakerfið]]
[[is:Miðtaugakerfið]]
[[it:Sistema nervoso centrale umano]]
[[it:Sistema nervoso centrale]]
[[ja:中枢神経系]]
[[ja:中枢神経系]]
[[ko:중추신경계통]]
[[ko:중추신경계통]]

Версія ад 04:15, 10 сакавіка 2011

Цэнтральная нервовая сістэма (ЦНС) — асноўная частка нервовай сістэмы жывёл і чалавека, якая складаецца з вялікай колькасці нервовых клетак (нейронаў) і іх атожылкаў; прадстаўлена ў беспазваночных сістэмай цесна звязаных паміж сабой нервовых вузлоў (гангліеў), у пазваночных жывёл і чалавека — спінным і галаўным мозгам.

Галоўная і спецыфічная функцыя ЦНС — ажыццяўленне простых і складаных высокадыферэнцыраванных адбівальных рэакцый, якія атрымалі назву рэфлексаў. У вышэйшых жывёл і чалавека ніжэйшыя і сярэднія аддзелы ЦНС — спінны мозг, даўгаваты мозг, сярэдні мозг, прамежкавы мозг і мозачак — рэгулююць дзейнасць асобных органаў і сістэм высокаразвітай арганізма, ажыццяўляюць сувязь і ўзаемадзеянне паміж імі, забяспечваюць адзінства арганізма і цэласнасць яго дзейнасці. Вышэйшы аддзел ЦНС — кара вялікіх паўшар'яў галаўнога мозгу і бліжэйшыя падкоркавых утварэнняў — у асноўным рэгулюе сувязь і ўзаемаадносіны арганізма як адзінага цэлага з навакольным асяроддзем.