Касцёл Святога Казіміра (Магілёў): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі |
др дадана Катэгорыя:Касцёлы Беларусі (праз HotCat) |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
[[Катэгорыя:Горад Магілёў]] |
[[Катэгорыя:Горад Магілёў]] |
||
[[Катэгорыя:Храмы]] |
[[Катэгорыя:Храмы]] |
||
[[Катэгорыя:Касцёлы Беларусі]] |
Версія ад 20:13, 11 сакавіка 2011
Фарны касцёл Магілёва, або касцёл Казіміра — помнік архітэктуры пач. 17—19 ст. Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Сігізмунда III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.
Архітэктура
Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб'ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай. Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП "Белтэлекам".
Літаратура
- А.М.Кулагін, Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн, "Беларуская энцыклапедыя", 2000. С.186