Ленін (Жыткавіцкі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Bot: + Шаблон:НП; касмэтычныя зьмены
Радок 137: Радок 137:


[[Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна]]
[[Катэгорыя:Жыткавіцкі раён]]


[[be-x-old:Ленін (вёска)]]
[[be-x-old:Ленін (вёска)]]

Версія ад 00:52, 12 сакавіка 2011

Вёска Ленін
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
131 м
Насельніцтва
893 чалавекі (1994)
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовы індэкс
247974
Вёска Ленін на карце Беларусі
Ленін (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Ленін (Жыткавіцкі раён)
Ленін (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Ленін (Жыткавіцкі раён)

Ле́нінвёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на правым беразе Случы, на 9-м кіламетры шашы МікашэвічыСалігорск (Р23), за кілямэтраў пятнаццаць ад Мікашэвічаў. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавету.

Гісторыя

У прывілеі Жыгімонта Аўгуста князю Юр'ю Алелькавічу ад 1568 г. на заснаванне мястэчка згадваецца яго назва — Ленін (упершыню ў пісьмовых крыніцах).

Заснавальнік мястэчка, князь Слуцкі, удзельнік Лівонскае вайны Юры Алелькавіч пры атрыманьні прывілея на разбудову мястэчка верагодна ўжо меў у спадчыне гэтыя землі са згаданым тапонімам. Ягоны бацька, таксама Юры Алелькавіч, князь Слуцкі, удзельнік Аршанскай бітвы 1514 года, быў жанаты з Аленай, народжанай Радзівіл. Магчыма менавіта для яе стары пан Алелькавіч зрабіў той легендарны падарунак — сядзібу з імём каханай князёўны Алены.

У спісах населеных пунктаў Расійскай імперыі, якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні Беларускага Палесся. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў 1884, «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці XIX ст. стала ўласнасцю князёў Вітгенштэйнаў. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу..»

Незайздросны лёс выпаў Леніну, як і старажытнаму Тураву: у той час, калі другія гарады раслі, мястэчка ў глыбіні Палесся ўсё больш ніякавела і занепадала...

У адпаведнасьці з Рыжскім дагаворам паміж СССР і Польшчай 1921 году Ленін да 17 верасня 1939 года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — Палескага ваяводства. У савецкі час хоць і існаваў з 1940 да 1961 год Ленінскі раён, адміністрацыйным цэнтрам яго былі Мікашэвічы. Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 габрэяў, якія складалі большасьць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існаваньня. Мэмарыял ахвярам Галакосту можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя юдэйскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагільлі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных габрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разьбою, няма больш нідзе ў Беларусі.

Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы.

Назва

Ёсць легенда, якую нельга, аднак, лічыць даставернай: была быццам у мясцовага памешчыка дачка Лена, якая ўтапілася ў Случы, і засмучаны бацька ў гонар яе назваў пасяленне Леніна.

У часы панавання палякаў назва паселішча была заменена на Саснковічы, генерал быў у іх, пагранічных войск, — Саснковіч, а то раней спрабавалі даць назву Згарэлае.

У савецкія часы — гарадскі пасёлак, цэнтар раёну, а потым вёска Леніна, па другіх дакументах — Лінін, і зусім рэдка сустракалася сапраўдная назва Ленін.

І нарэшце ў лютым 1975 года адбылася афіцыйная змена тапаніма — пасёлак зноў пачаў называцца Ленін, што адпавядала гістарычнай аб'ектыўнасці.

Насельніцтва

Год Селішча Колькасць насельніцтва Двароў
1886 204 22
1908 мястэчка 980[1] -
1909 1019[2] 196
1994 893 320


Інфармацыя для турыстаў

На старых праваслаўных могілках, у сасновым бары, ацалеў цікавы помнік драўлянай архітэктуры: капліца ў гонар скасавання прыгону ў 1861 годзе. Будынак спарахнеў амаль дашчэнту за паўтара стагоддзі, але яшчэ стаіць.

Помнікі

На вясковых могілках пахавана 1200 мірных жыхароў, расстраляных 16 лютага 1943 году ў час карнай экспэдыцыі. У 1964 годзе на магіле пастаўлена стэла: «16 лютага 1943 году фашысцкія варвары спалілі звыш 1200 мірных грамадзян г.п. Ленін».

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Сядзіба Радзівілаў
  • Царква Нараджэньня Божай Маці

Вуліцы

  • 17-га верасня вуліца
  • Інтэрнацыянальная вуліца
  • Камсамольская вуліца
  • Ленінская вуліца
  • Лясная вуліца
  • Міра вуліца
  • Моладзевая вуліца
  • Першамайская вуліца
  • Рэвалюцыйная вуліца
  • Садовая вуліца
  • Савецкая вуліца

Выбітныя асобы

Крыніцы

Зноскі

  1. 68 жыхароў пражывалі ў маёнтку Ленін.
  2. 63 жыхары пражывалі ў маёнтку Ленін.

Вонкавыя спасылкі