Вушная сера: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др [r2.6.4] робат Мяняем: sw:Nta za sikio
др r2.7.1) (робат Дадаем: ml:ചെവിക്കായം
Радок 28: Радок 28:
[[la:Cerumen]]
[[la:Cerumen]]
[[lb:Ouereschmalz]]
[[lb:Ouereschmalz]]
[[ml:ചെവിക്കായം]]
[[nl:Oorsmeer]]
[[nl:Oorsmeer]]
[[nn:Øyrevoks]]
[[nn:Øyrevoks]]

Версія ад 19:14, 16 сакавіка 2011

Вушная сера

Вушная сера (лац. cerumen) — жоўта-карычневая ваксападобная секрэцыя, якую выпрацоўваюць серныя залозы слыхавога праходу ў вушах людзей і іншых млекакормячых. Вушная сера служыць для ачысткі і змазкі слыхавых каналаў, а таксама ўяўляе сабой абарону ад бактэрый, грыбкоў і казурак.

Лішак вушной серы можа прыціснуць барабанную перапонку і прывесці да частковай страты слыху, а таксама шуму ў вушах, галавакружэнню, ірвоты і сутарг.

У вонкавым вуху каля 2000 серных залоз, якія выпрацоўваюць 12-20 мг вушной серы ў месяц. Сера складаецца з бялкоў, тлушчаў, свабодных тлустых кіслот, мінеральных соляў. Частка бялкоў з'яўляюцца імунаглабулінамі, якія вызначаюць ахоўную функцыю. pH вушной серы роўны 4-5, што процідзейнічае развіццю бактэрыяльнай і грыбковай флоры. Акрамя таго, у склад серы ўваходзяць адмерлыя клеткі, скурнае сала, пыл і іншыя ўключэнні.