Крыштаф Радзівіл: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27: Радок 27:
|тш= Крыштаф Радзівіл
|тш= Крыштаф Радзівіл
}}
}}

{{Вялікія гетманы літоўскія}}
{{Вялікія гетманы літоўскія}}
{{Ваяводы віленскія}}
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Крыштаф}}
{{DEFAULTSORT:Радзівіл Крыштаф}}

[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Крыштаф]]
[[Катэгорыя:Род Радзівілаў|Крыштаф]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 21:13, 24 сакавіка 2011

Крыштаф Радзівіл

Крыштаф РАДЗІВІЛ (22 сакавіка 1585 — 19 лістапада 1640) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік біржанскай лініі Радзівілаў. Гетман польны літоўскі (з 1615), кашталян і ваявода віленскі (з 1633), вялікі гетман літоўскі (з 1635).

Сын Крыштафа Мікалая Радзівіла Перуна, бацька Януша Радзівіла. Прыхільнік кальвінізму і здольны ваенаначальнік. Кіраўнік апазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, выступаў супраць Жыгімонта Вазы.

У маладосці, разам з бацькай, удзельнічаў у вайне са Швецыяй, таксама ў вайне з Расіяй (1609—1619). Падчас вайны са шведамі ў 1617—1618 г., паказаў сваю энергію і тален, адваяваў некалькі страчаных раней крэпасцяў. У 1622 г. адбіў, пераважаючае па колькасці шведскае войска, якім камандаваў шведскі кароль Густаў Адольф.

Вызначыўся ў вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй (1632—1634) за Смаленск. Пасля некалькіх месяцаў, на чале аслабленай літоўскай арміі, здолеў трымаць у аблозе Смаленск і дачакацца польскай дапамогі на чале з Уладыславам IV. Пасля прыбыцця палякаў прымаў удзел ва ўзяцці горада. Затым узначаліў смелы рэйд у глыб расійскай тэрыторыі. Узнагароджаны вялікай літоўскай булавой.

Зацяты кальвініст, праціўнік каталіцкага духавенства і Жыгімонта Вазы, на элекцыю пасля яго смерці, прывёў з сабою некалькі тысяч узброенных салдат і дамовіўся пра дапамогу з боку брандэнбургскага курфюрста, для забеспячэня абароны сваіх адзінаверцаў.

Гл. таксама

Шаблон:БлокПА