Ваявода: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 24: Радок 24:


[[Катэгорыя:Пасады]]
[[Катэгорыя:Пасады]]
[[Катэгорыя:Вялікае княства Літоўскае]]


[[be-x-old:Ваявода]]
[[be-x-old:Ваявода]]

Версія ад 19:21, 31 сакавіка 2011

Шаблон:Вызнч, (руск.: воевода) - у cтаражытнай Русі і іншых славянскіх краінах - начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рускіх летапісах пачынаючы з 10 ст. У канцы 15-17 ст. кожны з 5 аноўных палкоў рускага войска меў аднаго ці некалькі ваявод. У другой палове 17 ст. палкавыя ваяводы захаваліся толькі ў разрадных палках. Ліквідаваны ў пачатку 18 ст.

Гісторыя

ВКЛ і Рэч Паспалітая


У ВКЛ і Рэчы Паспалітай - службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ а пасля Люблінскай уніі і ў сенаце Рэчы Паспалітай. Прызначаўся пажыццёва з ліку буйных феадалаў, абавязкова ўраджэнцаў ВКЛ. Як прадстаўнікі велікакняжацкай улады адстойваў інтарэсы мясцовай феадальнай знаці. Да 1540 віленскія і трокскія ваяводы былі літоўскага паходжання, католікі.

Асноўныя абавязкі ваяводы - ажыцяўленне адміністрацыйнай улады, кантроль над крыніцамі джяржаўных і велікакняжацкіх даходаў, арганізацыя ўзброеных сіл у ваяводстве, выкананне судовых функцый у замкавым судзе. Карыстаўся значнай незалежнасцю ад цэнтральных дзяржаўных органаў.

Расійская дзяржава

Баярын-ваявода XVIIст.

У Расійскай дзяржаве з 16 ст. гарадавы ваявода - кіраўнік гарадской і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Канцэнтраваў усю паўнату ўлады на месцах, кантраваў органы губнога і земскага самакіравання. Пасля рэформы Пятра І у 1719 ваявода - кіраўнік правінцыі (адзінкі, на якія падзялілася губерня), падпарадкоўваўся губернатару. У 1775 правінцыі, а разам з імі пасады ваявод былі скасаваны, яны захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губернях (ліквідаваны ў 1778).

Польшча

У Польшчы і ў тым ліку ў Заходняй Беларусі, у 1920-1939, ваявода - кіраўнік усёй мясцовай адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэрытарыяльнага самакіравання. Пасада ваяводы была адноўлена ў 1944 і існавала ў Польшчы да 1950, адноўлена ў 1973.

Іншыя краіны

Тытул выкарыстоўваўся ў сярэднявечных Чэхіі, Босніі, Балгарыі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Малдавіі, Валахіі і Трансільваніі у якасці тытула вайскавода.

Крыніцы

  • с. 562 т. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899 г.

Шаблон:Літ