Вадасховішча: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Праўкі аўтарства Petrohan (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Idioma-bot |
др r2.7.1) (робат Дадаем: tr:Baraj gölü |
||
Радок 80: | Радок 80: | ||
[[sv:Vattenmagasin]] |
[[sv:Vattenmagasin]] |
||
[[th:อ่างเก็บน้ำ]] |
[[th:อ่างเก็บน้ำ]] |
||
[[tr:Baraj gölü]] |
|||
[[uk:Водосховище]] |
[[uk:Водосховище]] |
||
[[yi:רעזערווואר]] |
[[yi:רעזערווואר]] |
Версія ад 16:44, 11 красавіка 2011
Вадасховішча — штучны вадаём, утвораны, як правіла, у даліне ракі вадападпорнымі будынкамі для назапашвання і захоўвання вады ў мэтах яе выкарыстання ў народнай гаспадарцы.
Вадасховішчы дзеляцца на 2 тыпы: азёрныя і рачныя. Для вадасховішчаў азёрнага тыпу характэрна фарміраванне водных мас, якія істотна адрозніваюцца па сваіх фізічных уласцівасцях ад уласцівасцяў вод прытокаў. Плыні ў гэтых вадасховішчах звязаныя больш за усё з вятрамі. Вадасховішчы рачнога (рэчышчавага) тыпу маюць выцягнутую форму, плыні ў іх, звычайна, сцёкавыя; водная маса па сваіх характарыстыках блізкая рачным водам.
Асноўнымі параметрамі вадасховішча з'яўляюцца аб'ём, плошча паверхні і амплітуда вагання ўзроўняў вады ва ўмовах яго эксплуатацыі.
Стварэнне вадасховішчаў істотна змяняе ландшафт рачных далін, а рэгуляванне імі сцёку пераўтварае натуральны гідралагічны рэжым ракі ў межах падпора. Змены гідралагічнага рэжыму, выкліканыя стварэннем вадасховішчаў, адбываюцца таксама і ў ніжнім б'ефе гідравузлоў, часам на працягу дзясяткаў і нават сотняў кілямэтраў. Адмысловае значэнне мае памяншэнне паводак, у выніку чаго пагаршаюцца умовы нерасту рыб і вырастання травы на паплавах. Памяншэнне хуткасці плыні выклікае выпадзенне наносаў і заглейвання вадасховішчаў; змяняецца тэмпературны і лёдавы рэжым, у ніжнім б'ефе ўтвараецца палонка, якая не замярзае ўсю зіму.
На вадасховішчах вышыня ветравых хваль большая, чым на рэках (да 3 м і больш).
Гідрабіялагічны рэжым вадасховішчаў істотна адрозніваецца ад рэжыму рэк: біямаса ў вадасховішча ўтвараецца інтэнсіўней, змяняецца краявідавы склад флоры і фаўны.
Найбуйнейшыя вадасховішчы
Найбуйнейшымі па плошчы паверхні вадасховішчамі свету з'яўляюцца:
- Возера Вольта (8482 км²; Гана)
- Смолвуд (6527 км²; Канада)
- Куйбышаўскае вадасховішча (6450 км²; Расія)
- Возера Карыба (5580 км²; Зімбабве, Замбія)
- Бухтармінскае вадасховішча (5490 км²; Казахстан)
- Брацкае вадасховішча (5426 км²; Расія)
- Возера Насэр (5248 км²; Егіпет, Судан)
- Рыбінскае вадасховішча (4580 км²; Расія)
Найбуйнейшымі вадасховішчамі па поўным аб'ёме назапашваемай вады з'яўляюцца:
- Возера Вікторыя (204,8 км³; Уганда)
- Брацкае вадасховішча (169,3 км³; Расія)
- Возера Карыба (160,3 км³; Зімбабве, Замбія)
- Возера Насэр (160 км³; Егіпет)
- Возера Вольта (148 км³; Гана)
- Даніэль Джонсан (141,2 км³; Канада)
- Гуры (138 км³; Венесуэла)
- Тартар (85 км³; Ірак)
- Краснаярскае вадасховішча (73,3 км³; Расія)
- Гордан Хрум (70,1 км³; Канада)
Крыніцы
- Авакян А. Б., Шарапов В. А. Водохранилища гидроэлектростанций СССР, М.-Л., 1968.