Эразм Ратэрдамскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Мяняем: uk:Еразм Ротердамський
FoxBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: vi:Erasmus
Радок 77: Радок 77:
[[tr:Desiderius Erasmus]]
[[tr:Desiderius Erasmus]]
[[uk:Еразм Ротердамський]]
[[uk:Еразм Ротердамський]]
[[vi:Erasmus]]
[[zh:伊拉斯谟]]
[[zh:伊拉斯谟]]

Версія ад 17:23, 12 красавіка 2011

Эразм Ратэрдамскі

Эразм Ратэрдамскі (лац.: Erasmus Roterodamus, нідэрл.: Gerrit Gerritszoon 27 кастрычніка 1467 — 12 ліпеня 1536) — нідэрландскі мысліцель-гуманіст, пісьменнік, вучоны-філолаг. Буйнейшы прадстаўнік Паўночнага Адраджэння.

Адукацыю атрымаў у Парыжскім універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Францыі, Італіі, Германіі, Швейцаріі, усталёўваючы ідэі гуманізму і вальнадумства. Яго літаратурная спадчына ўключае творы па філасофіі і багаслоў’і, этычныя і педагагічныя трактаты, навучальныя дапаможнікі і анталогіі антычнай мудрасці, сатырычныя дыялогі і лірычныя вершы. Шмат часу Эразм Ратэрдамскі аддаў перакладчыцкай і выдавецкай дзейнасці.

«Пахвала Дурноце»

У «Пахвале Дурноце» (1509) выкрываліся і высмейваліся бязглуздыя звычкі і заганы, бессэнсоўныя правілы, што панавалі сярод людзей. Эразм Ратэрдамскі быў перакананы, што чалавек павінен жыць пад знакам высокіх маральных ідэалаў, у гармоніі з розумам, прыродай і прыгажосцю, але пакуль што ў поглядах і ўчынках людзей верх бярэ дурнота. Яе прысутнасць выяўляецца ў паўсядзённых жыццёвых справах, у норавах грамадства і ў псеўдамудрасці філасофскіх павучанняў. Дурнота, праслаўляючы сябе, імкнецца пераканаць, што ў гэтым свеце найбольшую карысць прыносяць менавіта тыя справы, у якія не ўмешваюцца розум, здаровы сэнс, развага, чым дурней, тым лепш. «Што датычыцца ганьбы, якую, па агульным меркаванні, наклікаюць на чалавека такія справы, то для маіх дурняў, — гаварыў мысліцель, — яе быццам бы і не існуе: яны або яе не ўсведамляюць, або калі ўсведамляюць, то лёгка з ёю мірацца. Во калі на галаву ўпадзе камень — гэта сапраўдная бяда, а ганьба, знявага, зняслаўленне і дурная пагалоска прыносяць непрыемнасць у такой меры, у якой мы іх заўважаем. А калі не заўважаем — дык і няма ніякай бяды. Што табе да таго, калі ўсе вакол цябе свішчуць, а ты сам сабе пляскаеш у далоні? Але ўсё гэта становіцца магчымым толькі пры дапамозе Дурноты».

«Пахвала дурноце» выяўляе сапраўдную каштоўнасць і схільнасць чалавечай асобы, дазваляючы убачыць у ёй уласныя слабасці і недасканаласць.

Гл. таксама