Францысканцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ro:Ordinele franciscane
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
* [http://www.francis.ru/ Францысканскі партал]
* [http://www.francis.ru/ Францысканскі партал]
* [http://francis.baznica.info Экуменічная супольнасць святога Францыска] Братэрства, якое аб'ядноўвае як каталікоў, так і паслядоўнікаў св.Францыска за межамі каталіцкай царквы .
* [http://francis.baznica.info Экуменічная супольнасць святога Францыска] Братэрства, якое аб'ядноўвае як каталікоў, так і паслядоўнікаў св.Францыска за межамі каталіцкай царквы .

{{Каталіцкія ордэны}}


[[Катэгорыя:Каталіцкія ордэны]][[Катэгорыя:Каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія ордэны]][[Катэгорыя:Каталіцтва]]

Версія ад 18:17, 17 красавіка 2011

Файл:Weissmann Ljubljana2.jpg
Кляштар францысканцаў у Любляне

Шаблон:Вызнч — супольная назва шэрагу каталіцкіх ардэноў, звязаных з іменем Францыска Асізскага, перадусім жабрацкага Ордэна Братоў Меншых, створанага Францыскам у Італіі ў 1209. Ордэн Братоў Меншых падзелены ў сваю чаргу на некалькіх асобных супольнасцяў: абзервантаў (якіх часта завуць проста францысканцамі, а ў нашым рэгіёне яшчэ бернардзінцамі), капуцынаў і канвентуалаў. Таксама да францысканскай сям'і супольнасцяў адносяцца жаночы Ордэн Кларыс і Трэці Ордэн св. Францыска. Існуюць таксама пратэстантскія арганізацыі, звязаныя з францысканскай духоўнасцю.

Першыя францысканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі з беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. У далейшым манахі ордэна актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізіцыі, вялі шырокую місіянерскую дзейнасць, выкладалі ў школах і на кафедрах універсітэтаў. Каля 1237 паявіліся ў Польшчы, адкуль пазней як місіянеры праніклі на Беларусь. У час княжання Гедыміна (13161341) францысканцы пабудавалі свае касцёлы ў Навагрудку і Вільні. Шырокую дзейнасць на Беларусі вялі ў 17 ст. Кляштары францысканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Оршы, Сянне і інш. Касцёлы і кляштары францысканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасля інкарпарацыі Беларусі да Расіі ўплыў францысканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне 19 ст. іх кляштары зачынены. Зараз ордэн дзейнічае ў многіх краінах свету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. членаў.

У Сеціве

Францысканскі партал на Беларусі