Пенсільванія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вядомыя асобы: дапаўненне
Amirobot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Дадаем: ckb:پێنسیلوانیا
Радок 48: Радок 48:
[[bs:Pennsylvania]]
[[bs:Pennsylvania]]
[[ca:Pennsilvània]]
[[ca:Pennsilvània]]
[[ckb:پێنسیلوانیا]]
[[co:Pennsylvania]]
[[co:Pennsylvania]]
[[cs:Pensylvánie]]
[[cs:Pensylvánie]]

Версія ад 03:21, 24 красавіка 2011

Пенсільванія (англ.: Commonwelath of Pennsylvania) — адзін з штатаў ЗША. Сталіца - горад Гарысберг.

Першымі еўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пенсільваніі былі шведы і галандцы. У 1681 англійскі кароль Карл II перадаў маладому англійскаму квакеру Уільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калонію-сховішча для пратэстантаў «Грамадствы сяброў» (афіцыйная назва квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флота, калонія была названая Пенсільваніяй. Пенсільванія — па латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.

Тады ж Уільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскай любові паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назву Філадэльфія, што на старажытнагрэчаскай азначае Горад братэрскай любові.

Паўстагодззя эксперымент працякаў паспяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірландскага і нямецкага паходжання. Квакеры (у адрозненьне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманьнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасцю — і змушаныя былі сысці з палітычнай сцэны калоніі.

У 1751 у Пенсільваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калоній шпіталь, а таксама заснаваны першы ўнівэрсітэт — Універсытіт Пенсільваніі. У 1790 годзе Пенсільванія першай сярод паўночнаамерыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленьні рабоў.

Пенсільванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасці Пенсільванія (афіцыйная назва штата). Тады ж ў Філадэльфіі Другім кантынентальным кангрэсам абвешчаная Дэкларацыя незалежнасці і Пенсільванія, нараўне з дванаццацьцю іншымі былымі паўночнаамерыканскімі калоніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амерыкі.

Вядомыя асобы

У Сеціве


Шаблон:Link FA