Генеральная акруга Беларусь: Розніца паміж версіямі

Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
дапаўненне, афармленне
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
(дапаўненне, афармленне)
[[Image:Reichskommissariat Ostland Administrative.png|thumb|220px|Генеральная акруга "Беларусь" у складзе рэйхскамісарыята "Остланд"]]
'''Генеральная акруга «Беларусь»''' ({{lang-de|Generalbezirk Weißruthenien}}) — ваенна-адміністрацыйная адзінка на занятай нацысцкай Германіяй тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Была арганізаваная [[17 ліпеня]] [[1941]], і разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята «[[Рэйхскамісарыят Остланд|Остланд]]», які падпарадкоўваўся рэйхсміністэрству па справах акупіраваных усходніх абласцей.
 
== Адміністрацыя ==
 
У склад генеральнай акругі «Беларусь» увайшла тэрыторыя [[БССР]] па лініі [[Полацк]] – [[Барысаў]] на ўсходзе, [[Старыя Дарогі]] – [[возера Чырвонае]] на поўдні, [[рака Зальвянка]] – усходняя ўскраіна [[Белавежская пушча|Белавежскай пушчы]] на захадзе, што складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3158 тыс. чал. (на 4.12.1941).
 
Генеральным камісарам Беларусі з [[1 верасня]] [[1941]] па [[22 верасня]] [[1943]] быў гаўляйтэр [[В. Кубэ]]. З [[верасень|верасня]] [[1943]] да [[чэрвень|чэрвеня]] [[1944]] выконваў абавязкі генеральнага камісара генерал-лейтэнант паліцыі [[Курт фон Готберг]].
 
== Гаспадарка ==
Каб паставіць на службу рэйха эканоміку Беларусі, акупанты ўжо з ліпеня 1941 г. пачалі рэгістрацыю працаздольнага насельніцтва ў гарадах. Усе прадпрыемствы і ўстановы Беларусі былі ўзяты на ўлік, была праведзена іх дэталёвая інвентарызацыя.
 
1 снежня 1941 г. у Мінску працавалі 73 прадпрыемствы, а ў красавіку 1943 г. - 150. Рабочыя і служачыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ, плаціла шматлікія падаткі. Акупанты выкарыстоўвалі і эканамічныя метады кіравання гаспадаркай. На тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь працавалі банкі, у 1943 г. іх было каля 100.
 
Вясной 1942 г. на тэрыторыі Генеральнай акругі Беларусь акупацыйныя ўлады правялі зямельную рэформу. Усе калгасы, іх праўленні, рэвізійныя камісіі былі ліквідаваны, а іх зямля і інвентар перайшлі да ўжытку сялян у рамках так званых "абшчынных гаспадарак". З чэрвеня 1943 года абвяшчалася раздача зямлі сялянам, але яна так і засталася дэкларацыяй. На тэрыторыі Усходняй Беларусі калгасы па-ранейшаму існавалі дзеля забеспячэння харчовых патрэб фронту.
 
Кіраўніцтва рэйха выкарыстоўвала працоўныя рэсурсы акупіраваных тэрыторый, у тым ліку і Беларусі, у якасці рабочай сілы для прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Працэс гэты пачаўся з канца 1941 г., але буйныя памеры набыў на пачатку 1943 г. Усяго за гады вайны нямецкія акупацыйныя ўлады накіравалі на работы ў Германію звыш 400 тыс. жыхароў Беларусі.
 
== Адносіны да мясцовага насельніцтва ==
У адносінах да мясцовага насельніцтва нямецкія ўлады з першых дзён свайго гаспадарання распачалі палітыку генацыду. Праграма каланізацыі акупіраваных усходне-славянскіх тэрыторый прадугледжвала прымусовае высяленне і знішчэнне 75% насельніцтва Беларусі і засяленне "вызваленых" зямель нямецкімі каланістамі.
У 1942 г. у сувязі з разгортваннем партызанскага руху забойствы і катаванні мірнага насельніцтва Беларусі набылі сістэмны характар, акупанты спалілі 772 вёскі, разам з 46 992 жыхарамі. Беларуская зямля ў гэты час вайны была пакрыта густой сеткай лагераў смерці, дзе за гады варожага панавання было знішчана звыш мільёна савецкіх ваеннапалонных і жыхароў Беларусі. Для яўрэйскага насельніцтва былі створаны гета. Яны сталі месцам масавай бойні, дзе загінулі сотні тысяч яўрэяў.
 
З набліжэннем лініі фронту да Беларусі акупанты ўзмацнілі расправу з насельніцтвам, вывозілі ў рэйх тэхналагічнае абсталяванне і сыравіну. 7 верасня 1943 г. нямецкая армія атрымала загад ператварыць тэрыторыю, якую яна пакідае, у "зону пустыні". Нямецкія войскі з педантычнасцю выконвалі гэты загад. За перыяд нямецкага генацыду на Беларусі гарадское насельніцтва рэспублікі страціла звыш 1063 тыс. жыхароў, беларуская вёска - 445 594 мірных жыхароў. На беларускай зямлі нямецкія акупанты закатавалі 810 000 савецкіх ваеннапалонных.
 
Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку [[Беларуская народная самапомач |Беларускай народнай самадапамогі (БНС)]], [[Беларускі корпус самааховы | Беларускага корпуса самааховы (БКС)]], [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі (СБМ)]], [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады (БЦР)]] і [[Беларуская краёвая абарона |Беларускай краёвай абароны (БКА)]]. Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў 80-100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была далучана да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.
 
== Спасылкі ==
*[http://geraldika.by/myproject/kniga/glava7.htm БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ - Акупацыйны рэжым. Беларускі калабарацыянізм]
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]

Навігацыя