Сакрат: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Дадаем: am:ሶቅራጠስ |
др r2.7.1) (робат Дадаем: zh-classical:蘇格拉底 |
||
Радок 137: | Радок 137: | ||
[[yo:Socrates]] |
[[yo:Socrates]] |
||
[[zh:苏格拉底]] |
[[zh:苏格拉底]] |
||
[[zh-classical:蘇格拉底]] |
|||
[[zh-min-nan:Sokrates]] |
[[zh-min-nan:Sokrates]] |
||
[[zh-yue:蘇格拉底]] |
[[zh-yue:蘇格拉底]] |
Версія ад 18:42, 14 мая 2011
Шаблон:Вызнч (469, Алапека (Атыка) — 399 да н.э.): старажытнагрэчаскі філосаф.
Меркаваў, што дабрадзейнасці можна навучыцца. Вядомыя яго выказванні: «Я ведаю, што нічога не ведаю» і «Існуе толькі адзін бог — веды, і толькі адзін д’ябал — невуцтва», і яго парада да кожнага чалавека, каб слухаць толькі свой унутраны голас.
Адзначаюцца яго непатрабавальнасць і адзінота — яго ідэалы не былі зразуметыя ані жонкай Ксанціпай, ані многімі іншымі людзьмі. Па несапраўдным абвінавачанні быў змушаны атруціцца («чара атруты Сакрата»).
Сын камнячоса Сафраніска і Фенарэты. Від Сакрата ўсе называлі брыдкім, неадпаведным тагачасным ідэалам прыгадосці, ён нагадваў Сілена — быў малога росту, з жыватом, кірпаты, таўстагубы, з тоўстай шыяй і вялікай лысінай. Вядомыя дзве верагодныя выявы Сакрата на гермах, на адной з якіх ён з’яўлены разам з Сенекам, на другой (што захоўваеца ў Неапалі) — адзін. Вывучэнне гермаў паказала, што пазнаныя копіі партрэтаў Сакрата здымаліся з двух арыгіналаў, адзін з якіх быў зроблены прыжыццёва, а іншы, аўтарства Лісіпа, пасмяротны і ідэалізаваны, быў створаны афінянамі з-за пачуцця віны за бязвінную гібель Сакрата[1].
Зноскі
- ↑ Партрэты…