Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця
(Няма розніцы)

Версія ад 11:32, 19 мая 2011

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР, англ.: Organisation for Economic Co-operation and Development, OECD) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае развітыя краіны, што прызнаюць прынцыпы дэмакратыі і рынкавай эканомікі. Яна была створаная ў 1948 годзе як Арганізацыя еўрапейскага эканамічнага супацоўніцтва (АЕЭС) дзеля дапамогі рэалізацыі Плану Маршала па рэканструкцыі Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Пазней удзел у арганізацыі быў дазволены і для нееўрапейскіх краін, і ў 1961 годзе АЕЭС была ператвораная ў Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцьця.

Мэты і дзейнасць

Арганізацыя яўляе сабой платформу для ўрадаў для абмену досведам, дыскусіі па актуальных пытаннях, каардынацыі ўнутранай і знешняй палітыкі. Гэта міжнародны форум для пабудовы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі і ўрадамі, выпрацавання базы для двух- і шматбаковых пагадненняў.

Арганізацыяй абмену інфармацыі і аналізам займаецца сакратарыят АЭСР у Парыжы, які збірае інфармацыю, займаецца маніторынгам, аналізам, прагнозам эканамічнага развіцця. Таксама сакратарыят займаецца даследваннямі грамадства і даследваннямі эканамічных мадэляў, экалогіі, агрыкультуры, падаткаў і іншых сфер.

АЭСР закліканая спрыяць урадам у падвышэнні ўзроўню жыцця праз эканамічны рост, забеспячэнне фінансавай стабільнасці, інвестыцыі, развіццё гандлю, тэхналогій, прадпрымальніцтва і міжнароднага супрацоўніцтва. Яна дапамагае забяспечваць арганічнасць эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а таксама абароны навакольнага асяроддзя.

Ужо больш за 40 гадоў АЭСР з'яўляецца адной з буйнешых і найбольш надзейных крыніц параўнальнай статыстычнай інфармацыі і аналізу. Базы дадзеных АЭСР ахопліваюць сістэму нацыянальных рахункаў, розныя эканамічныя індыкатары, працоўная сіла, міграцыя, гандаль, энергетыка, ахова здароўя, прамысловасць, падаткі, адукацыя, навакольнае асяроддзе. Шмат матэрыялаў па дасьледваннях і аналізу публікуецца ў інтэрнэце і друку выдавецтвам OECD Publishing[1].

За апошняе дзесяцігоддзе АЭСР таксама актыўна наладжвала супрацоўніцтва з бізнэсам, прафесійнымі саюзамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскай супольнасці.

Сярод іншага, АЭСР актыўна займаецца праблемай карупцыі. У лютым 1999 году ўступіла ў сілу Канвенцыя АЭСР па барацьбе з карупцыяй.

Генеральны сакратар

З 1996 году сакратарыят АЭСР узначальваецца канадцам Донам Джонстанам. З чэрвеню 2006 года генеральным сакратаром абраны мексіканскі эканаміст Хасэ Анхель Гурыя.

Сябры

На дадзены момант арганізацыя мае 33 паўнапраўных сябраў. Зь іх 24 апісваюцца ў справаздачы Сусветнага банку за 2003 як краіны з развітой рынкавай эканомікай.

Краіны-заснавальнікі (1961):
Далучыліся пазьней (з годам далучэньня):

Мальта падала заяву на ўступленне 24 верасьня 2005.

Кітай (Тайвань) мае статус назіральніка ў двух камітэтах АЭСР, але з-за спрэчнага статусу гэтай дзяржавы не з'яўляецца паўнапраўным сябрам арганізацыі.

Камісія Еўрапейскага саюза удзельнічае ў працы АЭСР побач з асобнымі краінамі ЕС.

Крыніцы

Зноскі