Авечка свойская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат Дадаем: koi:Баля |
JerzyKundrat (размовы | уклад) ++ |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
'''Авечка свойская''' (''Ovis aries'') — жывёла класа [[сысуны|сысуноў]]. Продкам свойскай авечкі з'яўляецца [[азіяцкі муфлон]]. |
'''Авечка свойская''' (''Ovis aries'') — жывёла класа [[сысуны|сысуноў]]. Продкам свойскай авечкі з'яўляецца [[азіяцкі муфлон]]. |
||
== Біялагічныя асаблівасці == |
|||
Шырока разводзіцца чалавекам для атрымання мяса, поўсці, малака і інш. |
|||
Найважнейшая асаблівасць свойскіх авечак — высокая іх прыстасавальнасць да розных умоў развядзення. Яны добра пераносяць халодны і гарачы клімат, добра сябе адчуваюць у сухіх пустынных раёнах поўдня і на зялёных раўнінах умераных шырот. Другая каштоўная якасць авечак — добрая прыстасаванасць да пашавага ўтрымання, здольнасць выкарыстоўваць самыя танныя кармы і знаходзіць іх сабе нават на самых бедных пашах. Яны паядаюць вялізную колькасць розных раслін, у тым ліку пустазелле. Шматкамерны страўнік і добра развіты стрававальны апарат забяспечваюць засваяльнасць да 75% пажыўных рэчываў грубых кармоў. Аднак авечкі дрэнна пераносяць павышаную вільготнасць і вільготныя пашы. Пры перабоях у кармленні і паенні многія пароды авечак здольны траціць адкладзены ў целе (на хвасце, у курдзюку) тлушч, што дапамагае пераносіць бяскорміцу. |
|||
Працягласць жыцця авечак 12-14 гадоў, а працягласць гаспадарчага іх выкарыстання 6-7 гадоў. |
|||
{{накід:біялогія}} |
|||
Скараспеласць высокая. Палавая спеласць настае ў 6-7-месячным узросце, у першую злучку пускаюць у 1,5 года. Палавы цыкл (перыядычнасць прыходу ў ахвоту) у авечак у сярэднім 17 дзён (ваганні 15-20 дзён). Пладавітасць большасці парод ад 100 да 150 ягнят на 100 матак, у асобных парод яна складае 250-300 ягнят на 100 матак. Перыяд котнасці ў сярэднім 150 дзён (ваганні ад 140 да 155 дзён у залежнасці ад пароды, узросту і ўкормленасці матак). |
|||
Жывая маса ягнят пры нараджэнні залежыць ад пароды і колькасці ягнят у прыплодзе. Адзіночкі важаць 3-4,5 кг, ягняты са шматплодных акотаў звычайна меншыя. Пры нармальных умовах кармлення і ўтрымання ягняты хутка развіваюцца. Да 15-20-дзённага ўзросту яны падвойваюць сваю жывую масу. Сутачнае прыбаўленне ў масе да 4 мес складае 200-400 г у залежнасці ад пароды і кармлення. Да 4-месячнага ўзросту ягняты дасягаюць 45-50% жывой масы бацькоў. Эксперыментальнымі даследаваннямі пацверджана, што авечкі найбольш поўна выкарыстоўваюць і акупляюць корм у першы год жыцця пры атрыманні ад іх мясной і шэрснай прадукцыі. |
|||
== Пароды авечак == |
|||
Вядома больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп авечак: ад жывел з аднароднай тонкай і паўтонкай воўнай да бясшэрсных (з валасяным покрывам), ад кароткамізэрнахвостых да доўгатлустахвостых і курдзючных, ад спецыялізаваных на вытворчасці адной прадукцыі (воўна) да парод трайной прадукцыйнасці (воўна, мяса, малако). На Беларусі пашырана гадоўля танкарунных, паўтанкарунных, паўгрубашэрсных і грубашэрсных авечак. |
|||
== Прадукцыя авечкагадоўлі == |
|||
Дзякуючы авечкагадоўлі атрымліваюць каштоўную сыравіну ([[воўна|воўну]], аўчыну, смушак) і харчовыя прадукты ([[мяса]], тлушч, [[малако]]). Воўну прадуць, з яе вяжуць і ткуць розныя вырабы. Шкуру авечкі памерам не менш за 18 дм называюць аўчынай. Футравыя аўчыны атрымліваюць ад танкарунных і паўтанкарунных авечак, а таксама ад паўгрубашэрсных, калі іх шэрснае покрыва ў асноўным складаецца з пуховых валокнаў з невялікім дамешкам тонкай восці. Ад нованароджаных ягнят смушкавых парод ва ўзросце 1-3 дні атрымліваюць смушкі — шкуркі з валасяным покрывам у выглядзе завіткоў. Бараніна мае высокія пажыўныя якасці: у ёй амаль столькі бялкоў, як у ялавічыне і свініне, але вельмі мала халестэрыну. Авечае малако лёгка засвойваецца, тлустасць 7-10%, з яго робяць высакаякасныя сыры. |
|||
== Літаратура == |
|||
* Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993. |
|||
[[Катэгорыя:Свойскія жывёлы]] |
[[Катэгорыя:Свойскія жывёлы]] |
Версія ад 08:05, 24 мая 2011
Авечка свойская | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Статак авечак | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Жывёлы | |||||||
Тып: | Хордавыя | |||||||
Клас: | Сысуны | |||||||
Атрад: | Парнакапытныя | |||||||
Род: | Бараны | |||||||
Від: | Авечка свойская | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Ovis aries, (Linnaeus, 1758 ) | ||||||||
|
Авечка свойская (Ovis aries) — жывёла класа сысуноў. Продкам свойскай авечкі з'яўляецца азіяцкі муфлон.
Біялагічныя асаблівасці
Найважнейшая асаблівасць свойскіх авечак — высокая іх прыстасавальнасць да розных умоў развядзення. Яны добра пераносяць халодны і гарачы клімат, добра сябе адчуваюць у сухіх пустынных раёнах поўдня і на зялёных раўнінах умераных шырот. Другая каштоўная якасць авечак — добрая прыстасаванасць да пашавага ўтрымання, здольнасць выкарыстоўваць самыя танныя кармы і знаходзіць іх сабе нават на самых бедных пашах. Яны паядаюць вялізную колькасць розных раслін, у тым ліку пустазелле. Шматкамерны страўнік і добра развіты стрававальны апарат забяспечваюць засваяльнасць да 75% пажыўных рэчываў грубых кармоў. Аднак авечкі дрэнна пераносяць павышаную вільготнасць і вільготныя пашы. Пры перабоях у кармленні і паенні многія пароды авечак здольны траціць адкладзены ў целе (на хвасце, у курдзюку) тлушч, што дапамагае пераносіць бяскорміцу.
Працягласць жыцця авечак 12-14 гадоў, а працягласць гаспадарчага іх выкарыстання 6-7 гадоў.
Скараспеласць высокая. Палавая спеласць настае ў 6-7-месячным узросце, у першую злучку пускаюць у 1,5 года. Палавы цыкл (перыядычнасць прыходу ў ахвоту) у авечак у сярэднім 17 дзён (ваганні 15-20 дзён). Пладавітасць большасці парод ад 100 да 150 ягнят на 100 матак, у асобных парод яна складае 250-300 ягнят на 100 матак. Перыяд котнасці ў сярэднім 150 дзён (ваганні ад 140 да 155 дзён у залежнасці ад пароды, узросту і ўкормленасці матак).
Жывая маса ягнят пры нараджэнні залежыць ад пароды і колькасці ягнят у прыплодзе. Адзіночкі важаць 3-4,5 кг, ягняты са шматплодных акотаў звычайна меншыя. Пры нармальных умовах кармлення і ўтрымання ягняты хутка развіваюцца. Да 15-20-дзённага ўзросту яны падвойваюць сваю жывую масу. Сутачнае прыбаўленне ў масе да 4 мес складае 200-400 г у залежнасці ад пароды і кармлення. Да 4-месячнага ўзросту ягняты дасягаюць 45-50% жывой масы бацькоў. Эксперыментальнымі даследаваннямі пацверджана, што авечкі найбольш поўна выкарыстоўваюць і акупляюць корм у першы год жыцця пры атрыманні ад іх мясной і шэрснай прадукцыі.
Пароды авечак
Вядома больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп авечак: ад жывел з аднароднай тонкай і паўтонкай воўнай да бясшэрсных (з валасяным покрывам), ад кароткамізэрнахвостых да доўгатлустахвостых і курдзючных, ад спецыялізаваных на вытворчасці адной прадукцыі (воўна) да парод трайной прадукцыйнасці (воўна, мяса, малако). На Беларусі пашырана гадоўля танкарунных, паўтанкарунных, паўгрубашэрсных і грубашэрсных авечак.
Прадукцыя авечкагадоўлі
Дзякуючы авечкагадоўлі атрымліваюць каштоўную сыравіну (воўну, аўчыну, смушак) і харчовыя прадукты (мяса, тлушч, малако). Воўну прадуць, з яе вяжуць і ткуць розныя вырабы. Шкуру авечкі памерам не менш за 18 дм называюць аўчынай. Футравыя аўчыны атрымліваюць ад танкарунных і паўтанкарунных авечак, а таксама ад паўгрубашэрсных, калі іх шэрснае покрыва ў асноўным складаецца з пуховых валокнаў з невялікім дамешкам тонкай восці. Ад нованароджаных ягнят смушкавых парод ва ўзросце 1-3 дні атрымліваюць смушкі — шкуркі з валасяным покрывам у выглядзе завіткоў. Бараніна мае высокія пажыўныя якасці: у ёй амаль столькі бялкоў, як у ялавічыне і свініне, але вельмі мала халестэрыну. Авечае малако лёгка засвойваецца, тлустасць 7-10%, з яго робяць высакаякасныя сыры.
Літаратура
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.