Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: sk:Litovsko-bieloruská sovietska socialistická republika
Радок 27: Радок 27:
[[pt:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrussa]]
[[pt:República Socialista Soviética Lituano-Bielorrussa]]
[[ru:Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[ru:Литовско-Белорусская Советская Социалистическая Республика]]
[[sk:Litovsko-Bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sk:Litovsko-bieloruská sovietska socialistická republika]]
[[sv:Litauisk-vitryska SSR]]
[[sv:Litauisk-vitryska SSR]]
[[uk:Літбіл (республіка)]]
[[uk:Літбіл (республіка)]]

Версія ад 05:06, 1 чэрвеня 2011

Літбел, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) у лютым 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР.

У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.

Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.

У красавіку-верасні 1919 значная частка Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).

Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.