Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 98: | Радок 98: | ||
|заўв = |
|заўв = |
||
}} |
}} |
||
{{Гісторыя Беларусі}} |
|||
'''Літбел''', '''Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка''', '''Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі''' — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) у лютым [[1919]] шляхам аб’яднання [[ССРБ]] і Літоўскай ССР. |
'''Літбел''', '''Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка''', '''Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі''' — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) у лютым [[1919]] шляхам аб’яднання [[ССРБ]] і Літоўскай ССР. |
||
Версія ад 12:38, 8 чэрвеня 2011
Гістарычная дзяржава | |||
Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||
---|---|---|---|
Lietuvos–Baltarusijos Tarybinė Socialistinė Respublika | |||
|
|||
|
|||
Сталіца | Вільня, Мінск | ||
Мова(ы) | літоўская, беларуская | ||
Афіцыйная мова | беларуская, літоўская мова, польская, ідыш і руская | ||
Плошча | 207 тыс.км² | ||
Насельніцтва | 4 млн (1919) | ||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||
Старшыня Савета народных камісараў | |||
• 1919 | Вінцас Міцкявічус-Капсукас | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літбел, Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Літвы і Беларусі — дзяржаўнае ўтварэнне, якое з’явілася ў адпаведнасці з рэкамендацыямі ЦК РКП(б) у лютым 1919 шляхам аб’яднання ССРБ і Літоўскай ССР.
У склад Літбела былі ўключаны тэрыторыі Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерній. Адміністрацыйным цэнтрам абвешчана Вільня.
Урад Літбела ўзначаліў В. Міцкявічус-Капсукас. Вядучая роля належала Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (створана ў сакавіку 1919), дазвалялася дзейнасць камуністычных і рабочых партый і груп, якія прадстаўлялі яўрэйскае і польскае насельніцтва. Была абвешчана нацыяналізацыя прадпрыемстваў, прымусовая харчовая развёрстка, усеагульная працоўная павіннасць.
У красавіку-верасні 1919 значная частка Літбела занята польскімі войскамі. Пасля гэтага органы ўлады Літбела часткова ліквідаваны паводле рашэння ЦК РКП(б).
Пасля падпісання мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой 12 ліпеня 1920 і абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 Літбел юрыдычна спыніла існаванне.