| вусце =
| краіны =
| даўжыня = 44 км
| вышыня вытоку =
| вышыня вусця =
| расход вады =
| вадазбор = 1020 км²
| карта =
| велічыня карты =
| commons =
}}
'''Дрысвята''', '''Друкша''' — рака ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]], левы прыток ракі [[Рака Дзісна|Дзісна]] (басейн [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]]). Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 1020 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
== Асноўныя прытокі ==
* '''Леваруч''': [[Рака Прорва|Прорва]].
== Агульныя звесткі ==
Пачынаецца каля вёскі [[Грытуны]] (да пабудовы [[ГЭС Дружбы народаў]] ў [[1953]] годзе рака выцякала з возера [[Возера Дрысвяты|Дрысвяты]]). Дзялянка былога рэчышча паміж вёскамі [[Ёдзішкі]] і [[Вусце]] цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — [[Рака Дрысвятка|ДрысвяткаДрысвяткай]]й. Высокая плынь ракі ў межах [[Браслаўская града|Браслаўскай грады]], нізкая — на захадзе [[Полацкая нізіна|Полацкай нізіны]], вусце каля вёскі [[Казяны]]. На вадазборы 139 азёраў, якія займаюць плошчу каля 125 км² (12 % вадазбору).
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200 — 250 200—250 м. [[Абалона]] перарывістая, яе пераважная шырыня 50 — 100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі [[Кякшты]] (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры [[Возера Доўгае (Браслаўскі раён)|Доўгае]], [[Возера Верхняе (Браслаўскі раён)|Верхняе]] (паміж імі пабудаваная [[ГЭС Шлях да камунізму]]) і [[Богінскае]]. У вадазборы ракі Дрысвята, на беразе возера Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудаваная [[Ігналінская АЭС]].
== Крыніцы ==
* Блакiтная кнiга Беларусi. - — Мн.:БелЭн, 1994.
{{DEFAULTSORT:Дрысвята}}
|