Сатана: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дадана Катэгорыя:Дэманалогія (праз HotCat) |
др дадана Катэгорыя:Хрысціянства (праз HotCat) |
||
Радок 64: | Радок 64: | ||
[[Катэгорыя:Дэманалогія]] |
[[Катэгорыя:Дэманалогія]] |
||
[[Катэгорыя:Хрысціянства]] |
Версія ад 13:51, 14 чэрвеня 2011
Сатана (ад іўр. שָׂטָן, сатана - «праціўнік», «паклёпнік») — у рэлігійна-міфалагічных уяўленнях аўраамічных рэлігій - іудаізму, хрысціянства і ісламу галоўны праціўнік Бога і нябесных сіл, які ўяўляе сабой вышэйшае ўвасабленне зла і штурхае чалавека на шлях духоўнай пагібелі.
У шэрагу кніг Старога Запавету Сатаной называецца анёл, які выпрабоўвае веру праведніка (гл. Иов.1 :6-12). У Евангеллях паказваецца, што Сатана упаў з неба (Лк.10: 18). Апостал Павел сцвярджае, што Сатана здольны змяняцца (μετασχηματίζεται) у анёла святла (άγγελον φωτός) (2Кор.11: 14). У Апакаліпсісе Сатана выступае як Цмок і Д'ябал - правадыр цёмных анёлаў у бітве з арханёлам Міхаілам (Откр.12 :7-9; 20:2,3, 7-9).