Карачаева-Чаркесія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.6.1) (робат змяніў: fa:قرهچای و چرکس |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
[[et:Karatšai-Tšerkessia]] |
[[et:Karatšai-Tšerkessia]] |
||
[[eu:Karatxai-Txerkesia]] |
[[eu:Karatxai-Txerkesia]] |
||
[[fa: |
[[fa:قرهچای و چرکس]] |
||
[[fi:Karatšai-Tšerkessia]] |
[[fi:Karatšai-Tšerkessia]] |
||
[[fr:Karatchaïévo-Tcherkessie]] |
[[fr:Karatchaïévo-Tcherkessie]] |
Версія ад 10:22, 16 чэрвеня 2011
| |||
Афіцыйная мова | руская, абазінская, карачаеўская, нагайская, чаркеская | ||
Тып суб'екту федэрацыі | Рэспубліка | ||
Федеральная акруга | Паўднёвая | ||
Эканамічная акруга | Паўночна-Каўказская | ||
Сталіца | Чаркеск | ||
Прэзідэнт | Мустафа Батдыеў | ||
Плошча — Усяго — % Вада |
83 месца 14 100 км² | ||
Насельніцтва — Усяго (2002) — Шчыльнасць |
75 месца 439 710 31,2/км² | ||
Аўтамабільны код | 09 | ||
Часавы пояс | UTC+3 |
КАРАЧАЕВА-ЧАРКЕСІЯ, суб'ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе.
Размешчаны ў перадгор'ях паўночнай часткі Вялікага Каўказа. Рэспубліка мяжуе на захадзе з Краснадарскім краем, на поўначы са Стаўрапольскім краем, на ўсходзе — з Кабардына-Балкарскай рэспублікай, на поўдні ўздоўж Галоўнага Каўказскага хрыбта — з Абхазіяй і Грузіяй. Уключае Карачай, Чаркесію, Абазінію і тэрыторыі, населеныя казакамі і нагайцамі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаркеск.
Геаграфія і прырода
Буйнейшая частка (каля 80 %) Карачаево-Черкесской Рэспублікі размешчана ў горнай мясцовасці. У межах рэспублікі вылучаюцца 3 зоны: предгорная раўніна, перадгор'і і горы Каўказа. На поўначы цягнуцца Перадавыя хрыбты Вялікага Каўказа, на поўдні — Вадараздзельны і Бакавы, іх вышыня дасягае 4000 м. Да ўзбярэжжа Чорнага мора вядуць Марухский і Клухорскі перавалы. На мяжы з Кабардино-Балкарыяй размешчаная гара Эльбрус, самая высокая вяршыня Каўказа.
У рэспубліцы маецца шмат водных рэсурсаў: каля 130 высакагорных азёр, мноства горных вадаспадаў. Працякаюць 172 рэкі, з якіх самыя буйныя — Кубань, Вялікі і Малы Зеленчук, Уруп, Лаба; маецца Кубанскае вадасховішча. Дзеючая ў рэспубліцы сістэма Вялікага Стаўрапальскага канала з'яўляецца крыніцай водазабеспячэння для Стаўрапальскага края.
Нетры багаты прыроднымі выкапнямі: каменны вугаль, граніт, мармур, розныя руды і гліны. У вялікіх запасах — лячэбныя мінеральныя воды, прысутнічаюць мноства тэрмальных крыніц. Карачаева-Чаркесія размешчана ў зоне горных стэпаў і шырокалісцевых лясоў. У лясах і высакагор'і захавалася багатая флора і фаўна. На тэрыторыі рэспублікі знаходзяцца Тэбердзінскі запаведнік і частка Каўказскага запаведніка.
Насельніцтва
Карачаево-Чаркесія з'яўляецца шматнацыянальнай рэспублікай: на яе тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш 80 нацыянальнасцяў. Агульная колькасць насельніцтва складае 434,5 тыс. чал.(2005). Шчыльнасць насельніцтва — 30,8 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 44,1 %.
Нацыянальны склад: карачаеўцы (38,5 %), рускія (33,6 %), чаркесы (11,3 %), абазіны (7,4 %), нагайцы (3,4 %).
Адміністратыўны падзел
Рэспубліка падзеленая на 10 раёнаў; налічваецца 144 населеных пункта, з іх — 4 буйных горада (Чаркеск, Карачаеўск, Усць-Джегута і Цеберда). Раёны:
- Усць-Джегуцінскі
- Зеленчукскі
- Малакарачаеўскі
- Прыкубанскі
- Хабезскі
- Адыге-Хабльскі
- Карачаеўскі
- Урупскі
Сімволіка
Спасылкі
Карачаева-Чаркесія на Вікісховішчы |