Кокнэсэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +шабл.
+ be-x-old
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Гарады Латвіі]]
[[Катэгорыя:Гарады Латвіі]]


[[be-x-old:Кукенойс]]
[[de:Koknese]]
[[de:Koknese]]
[[en:Koknese]]
[[en:Koknese]]

Версія ад 14:38, 11 верасня 2007

Шаблон:Горад Шаблон:Вызн (лат.: Koknese) — горад у Латвіі на рацэ Заходняя Дзвіна.

Гісторыя

Кукенойс

Шаблон:Вызн2 (аг.-усх.-слав.: Куконос, ням.: Kukenoіs, Kukenoys; 11 – пач. 13 ст.) — горад Полацкага княства, Полацкай зямлі, сталіца ўдзельнага Кукенойскага княства, размяшчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе рэчцы Какны (цяпер р. Персе), у 338 км ад Полацка. Назву, якая літаральна значыць мыс Какны, горад атрымаў ад ракі. Упершыню згаданы ў Хроніцы Лівоніі Генрыха Латвійскага пад 1205 годам, належаў князю Вячку. У 1207 палова горада перададзеная Вячкам у валоданне рыжскага біскупа. У 1208 Вячка спаліў горад і пайшоў на Русь.

Раскопкі 1960-х гг. засведчылі, што ў 11 – пач. 13 ст. горад меў мяшанае крывіцкалатгальскае насельніцтва. У горадзе знойдзены пячаткі Еўфрасінні Полацкай і яе бацькі Святаслава Усяславіча.

Какенгаўзен

У 1209 войскі біскупа занялі месца колішняга Вячкінага замка і пабудавалі новы каменны гатычны замак Шаблон:Вызн2. Палова Какенгаўзен і колшняга Кукейноскага княства належала Сафіі — дачке Вячкі, яго адзінай спадчынніцы. Другой паловай валодаў Ордэн, але ў 1238 перадаў яе ў уладанне рыскаму біскупу. У 1269 сваю палову перадала рыскаму арцыбіскупу і Сафія. Арцыбіскуп даў Какенгаўзен і колішняе Кукенойскае княства ў лен Гансу Тызенгаўзу. У 1277 Какенгаўзену нададзены гарадскія правы, род Тызенгаўзаў валодаў ім да 1395, калі горад быў вернуты ва ўладаньне рыжскага арцыбіскупа.

Падчас барацьбы арцыбіскупаў з Ордэнам, горад не раз пераходзіў з рук у рукі. З 1420 летняя рэзідэнцыя арцыбіскупаў. У пач. 1479 ордэнскія войскі захапілі Какенгаўзен і спалілі архіў арцыбіскупства. У 1481 горад узялі рыскія войскі, але замка ўзяць не здолелі. У 1509 годзе арцыбіскуп Каспар Ліндэ надбудаваў муры замка і ўзмацніў яго артылерыю. Какенгаўзен стаў галоўнай рэзідэнцыяй арцыбіскупаў. Летам 1546 апошні рыжскі арцыбіскуп Вільгельм Брандэнбурскі быў абложаны тут і ўзяты ў палон Ордэнам.

25 жніўня 1577 Какенгаўзен захоплены войскамі Івана ІV. У 1578 вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У 1601 непадалёку ад Какенгаўзена ў бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай нанеслі паразу шведам, а ў 1608 шведы захапілі горад і перабілі яго гарнізон. У жніўні 1655 войска маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча захапіла Какенгаўзен і пераназваў яго ў Шаблон:Вызн2. Па Кардыскім дагаворы Какенгаўзен адышоў да Швецыі.

У 1700 быў узяты саксонскім аддзелам войскаў Рэчы Паспалітай пад кіраўніцтвам Аўгуста Моцнага, былі збудаваныя новыя ўмацаванні. У 1701 горад і замак былі знішчаныя расейскімі войскамі.

У 1861 годзе праз Какенгаўзен пракладзена чыгунка. У 1880-я ў горадзе жыў латышскі драматург Рудольф Блауманіс. У 1894 сям'я Лоўенштэрнаў пабудавала неакласічны палац, які згарэў у 1905.

Какнэсе

У 1966 пабудаваная Плявінская ГЭС, у выніку была затопленая значная частка замка.

У Сеціве