Інд: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дадатак дзякуючы раздзелу на альтэрнатыўнай літаратурнай мове |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 29: | Радок 29: | ||
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў [[1977]] годзе была пабудавана [[дамба Тарбела]]. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток [[рака Кабул|Кабул]]а (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі [[Сулейманавы горы|Сулейманавых гор]] і [[Саляны хрыбет|Салянага хрыбта]] і затым выходзіць на [[Інда-Гангаўская раўніна|Інда-Гангаўская раўніну]]. |
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў [[1977]] годзе была пабудавана [[дамба Тарбела]]. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток [[рака Кабул|Кабул]]а (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі [[Сулейманавы горы|Сулейманавых гор]] і [[Саляны хрыбет|Салянага хрыбта]] і затым выходзіць на [[Інда-Гангаўская раўніна|Інда-Гангаўская раўніну]]. |
||
== Гаспадарчае выкарыстанне == |
|||
Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн. кВт. Пабудавана 14 вялікіх [[плаціна, архітэктура|плацін]], у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн. тон за год. |
|||
Праблема выкарыстання водных рэсурсаў рэк басейна Інда не раз выклікала канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама паміж асобнымі штатамі. Дагавор па водах Інда, падісаны ў 1960 годзе, рэгулюе размеркаванне вод пяці рэк Пенджаба. |
|||
=== Ірыгацыя === |
|||
У ніжняй часткі басейна Інда аброшваецца каля 12 млн. га. зямель (галоўным чынам у Пенджабе і ў дэльце), да вусця даходзіць менш за палову сцёку ракі. Сумарная даўжыня ірыгацыйных каналаў складае прыкладна 65 тыс. км, з дапамогай ірыгацыйных збудаванняў аброшваецца звыш 1,7 млн га. |
|||
=== Суднаходства === |
|||
Суднаходства па Інду ажыццяўляецца звычайна ад вусця да горада Дэраісмаілхан (каля 1200 км). Яшчэ вышэй, да горада Аток, ля вусця ракі Кабул могуць падымацца невялікія пласкадонныя судны. |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
Версія ад 16:00, 20 чэрвеня 2011
Інд | |
---|---|
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку! | |
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 3180 км |
Басейн | 1 165 000 км² |
Расход вады | 6 600 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Тыбет |
• Вышыня | 5300 м |
• Каардынаты | 31°14′32″ пн. ш. 81°46′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Аравійскае мора |
• Каардынаты | 23°59′40″ пн. ш. 67°25′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Аравійскае мора |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інд (тыб.: སེང་གེ།་གཙང་པོ Sênggê Zangbo, кіт.: 印度河 Yìndù Hé, хіндзі: सिन्धु नदी, панджаб.: دریاۓ سندھ Sindh, пушту: اباسين Abāsin, сіндхі: سنڌوندي Sindhu, урду: دریائے سندھ) — буйная рака ў Паўднёвай Азіі, бярэ пачатак на тэрыторыі Кітая ў Гімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй Індыі і Пакістана. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і, вусце - на поўначы Аравійскага мора, недалёка ад горада Карачы. Даўжыня Інда - 3180 км, плошча басейна - 960 800 км ²
Гідраграфія
Выток і верхняе цячэнне
Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м[1] (5182 м па Геослоўніку[2] і 5500 м паводле Брытанікі[3]) на паўднёвым захадзе Тыбэцкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбет Кайлаш), прыкладна ў 40 км на поўнач ад возера Манасаравар. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.
Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы Каракарума, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж Тыбецкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатам Джаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта Дэмчок. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад Лех — сталіца гістарычнай вобласці Ладакх. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака Занскар, пасля чаго ля горада Тынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прымежнага паселішча Баталік.
Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі Паўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадае рака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае рака Шаёк. У Скарду (галоўнага горада Балцістана) у Інд справа ўпадае рака Шыгар, якая карміцца найбуйнейшымі ледавікамі Біяфо і Балтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку Харамош, пасля чаго зліваецца з ракой Гілгіт (таксама справа) ля горада Бунджы і паварочвае на паўднёвы-захад, прарываючыся паміж адгор’ямі Гімалаяў і Гіндукуша. Адсюль па беразе Інда цягнецца Каракарумская шаша. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі Астор і працякае ў падножжаў гары Нанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў 1977 годзе была пабудавана дамба Тарбела. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток Кабула (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі Сулейманавых гор і Салянага хрыбта і затым выходзіць на Інда-Гангаўская раўніну.
Гаспадарчае выкарыстанне
Гідраэнергетычнага патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн. кВт. Пабудавана 14 вялікіх плацін, у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн. тон за год.
Праблема выкарыстання водных рэсурсаў рэк басейна Інда не раз выклікала канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама паміж асобнымі штатамі. Дагавор па водах Інда, падісаны ў 1960 годзе, рэгулюе размеркаванне вод пяці рэк Пенджаба.
Ірыгацыя
У ніжняй часткі басейна Інда аброшваецца каля 12 млн. га. зямель (галоўным чынам у Пенджабе і ў дэльце), да вусця даходзіць менш за палову сцёку ракі. Сумарная даўжыня ірыгацыйных каналаў складае прыкладна 65 тыс. км, з дапамогай ірыгацыйных збудаванняў аброшваецца звыш 1,7 млн га.
Суднаходства
Суднаходства па Інду ажыццяўляецца звычайна ад вусця да горада Дэраісмаілхан (каля 1200 км). Яшчэ вышэй, да горада Аток, ля вусця ракі Кабул могуць падымацца невялікія пласкадонныя судны.
Зноскі
- ↑ Інд на slovari.yandex.ru
- ↑ Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Інд
- ↑ Indus River — Britannica Online Encyclopedia