Заходні Берлін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
карты
Радок 1: Радок 1:
[[File:Occupied Berlin.svg|thumb|Сектары акупацыі Берліна]]
[[File:Wberlin transport 78.jpg|thumb|Заходні Берлін на карце (1978)]]
'''Заходні Берлін''' (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) - асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі [[Берлін]]а. Заходні Бэрлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй [[ГДР]], якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).
'''Заходні Берлін''' (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) - асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі [[Берлін]]а. Заходні Бэрлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй [[ГДР]], якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).



Версія ад 14:04, 5 ліпеня 2011

Сектары акупацыі Берліна
Заходні Берлін на карце (1978)

Заходні Берлін (анг.: West Berlin, фр. Berlin-Ouest, нем. West-Berlin) - асаблівае палітычнае ўтварэнне, якое існавала з 1949 па 1990 год на тэрыторыі амерыканскага, французскага і брытанскага сектараў акупацыі Берліна. Заходні Бэрлін быў анклавам, з усіх бакоў акружаны тэрыторыяй ГДР, якая ўключала ў сябе савецкую зону акупацыі уласна Германіі плюс савецкі сектар у Берліне (Усходні Берлін).

Плошча 480 км², Быў падзелены на 12 гарадскіх раёнаў. Насельніцтва 1,9 млн. чал. (1987).

Гісторыя

Утвораны пасля ІІ сусветнай вайны. Статус Заходняга Берліна ў перыяд яго існавання вызначаўся сукупнасцю чатырохбаковых дагавораў СССР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі (Ялцінская канферэнцыя). Органы ўлады Заходняга Берліна былі падкантрольныя ваеннай адміністрацыі акупацыйных улад.

23.6.1948 на Заходні Берлін пашырылася грашовая рэформа, праведзеная ў Заходняй Германіі. У адказ на гэта 24.6.1948 СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). Увесь гэты час жыццядзейнасць Заходняга Берліна праз «паветраны мост» забяспечвала авіяцыя саюзнікаў. 5.12.1948 у Заходнім Берліне праведзены выбары ў гарадскі парламент, 1.10.1950 прынята асобная заходнеберлінская канстытуцыя. У 1961 па рашэнню ўрада ГДР узведзена сістэма ўмацаванняў уздоўж мяжы Заходняга Берліна (Берлінская сцяна).

У 1971 прынята 4-баковае пагадненне, якое ўрэгулявала статус Заходняга Берліна як асобнай палітычнай адзінкі. У адрозненне ад Усходняга Берліна, які уваходзіў у Германскую Дэмакратычную Рэспубліку і з'яўляўся, больш за тое, яе сталіцай, Заходні Берлін не быў часткай Федэратыўнай Рэспублікі Германія, ён не лічыўся федэральнай зямлёй, яго прадстаўнікі не мелі права голасу ў бундэстагу, а грамадзяне былі вызваленыя ад воінскай павіннасці. Вярхоўнай уладай у горадзе з'яўлялася трохбаковая ваенная камендатура. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляла палата дэпутатаў (парламент), што выбіраюцца насельніцтвам на 4 гады, выканаўчую — Сенат Берліна (урад) на чале з кіруючым бургамістрам. Канстытуцыя ФРГ тут не дзейнічала, тым не менш, Заходні Берлін выкарыстоўваў у якасці валюты нямецкую марку ФРГ. Існаваў наземны і паветраны калідор, які злучаў Заходні Берлін і ФРГ.

Заходні Берлін быў буйным прамысловым цэнтрам — (машынабудаванне, хіміка-фармацэўтычная, харчовая, швейная прамысловасць). Асноўны знешнегандлёвы партнёр — ФРГ. Пасля аб'яднання ГДР і ФРГ (3.10.1990) асобны статус Заходняга Берліна скасаваны, абедзве часткі Берліна зліліся.