Трытон звычайны: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 10: Радок 10:
| клас = [[Земнаводныя]]
| клас = [[Земнаводныя]]
| атрад = [[Хвастатыя земнаводныя]]
| атрад = [[Хвастатыя земнаводныя]]
| сямейства = [[Сапраўдныя саламандравы]]
| сямейства = [[Сапраўдныя саламандры]]
| род = [[Трытоны]]
| род = [[Трытоны]]
| від = '''Трытон звычайны'''
| від = '''Трытон звычайны'''

Версія ад 08:22, 6 ліпеня 2011

Трытон звычайны

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Земнаводныя
Атрад: Хвастатыя земнаводныя
Сямейства: Сапраўдныя саламандры
Род: Трытоны
Від: Трытон звычайны
Навуковая назва
Lissotriton vulgaris (Linnaeus, 1758)
'

ITIS  668410
NCBI  8324

Трытон звычайны (Triturus vulgaris) — земнаводнае сямейства саламандравых.

Апісанне

Адзін з самых дробных трытонаў, даўжыня цела 3-5 см, разам з хвастом — 11 см, маса да 1,4 г. Характэрны палавы дымарфізм. Скура гладкая ў самцоў або дробназярністая ў самак. Цела злёгку сціснутае з бакоў. Верхняя частка тулава аліўкава-бурая, ніжняя — жаўтаватая, у шлюбны перыяд сярэдзіна брушка аранжавая. Па целе раскіданы дробныя цёмныя плямы, на галаве цёмныя палосы праходзяць праз вочы. Пальцы без плавальных перапонак і без мазалёў.

Распаўсюджанне

Арэал віду займае большую частку Еўропы, дасягае Заходняй Сібіры, паўночная мяжа праходзіць па Карэліі і Рэспубліцы Комі. Земнаводнае трапляецца месцамі на Каўказе і ў Казахстане. На Беларусі трытон звычайны пашыраны на ўсёй тэрыторыі краіны.

Звычайны трытон жыве ў вадаёмах і корміцца ў асноўным лічынкамі камароў, дробнымі насякомымі і іх лічынкамі, ракападобнымі і малюскамі. Імкнецца да лісцевых і мяшаных лясоў, хмызнякоў у поймах рэк і азёр, не пужае яго суседства з чалавекам. Трытоны кормяцца на змярканні і ноччу, але зрэдку іх можна сустрэць і днём пасля дажджу, калі яны паядаюць дажджавых чарвей. Вадаёмы для размнажэння трытон выбірае на адкрытых участках, якія добра праграюцца, сярод лесу і кустоў. Зімуюць трытоны, як правіла, на сушы: у норах, пад кучамі галля, лісця, часта цэлымі групамі, залазяць у скляпы, ямы для захавання бульбы.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4

У Сеціве