Сойм: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др інтэрвікі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{пачатак артыкулу}} |
{{пачатак артыкулу}} |
||
'''Сойм''', сейм |
'''Сойм''', сейм — назва заканадаўчых органаў у [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікім княстве Літоўскім]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], [[Карпацкая Украіна|Карпацкай Украіне]] (1939), [[Польшча|Польшчы]] (1945-1990), [[Літва|Літве]] і [[Латвія|Латвіі]] (пасля 1920 г.); ніжняя палата парламента ў Польшчы ў 1921 - 1939 і пасля 1990 г. у [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]] існавалі краявыя Соймы Галічыны і Букавіны. |
||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
Версія ад 17:20, 12 ліпеня 2011
Шаблон:Пачатак артыкулу Сойм, сейм — назва заканадаўчых органаў у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, Карпацкай Украіне (1939), Польшчы (1945-1990), Літве і Латвіі (пасля 1920 г.); ніжняя палата парламента ў Польшчы ў 1921 - 1939 і пасля 1990 г. у Аўстра-Венгрыі існавалі краявыя Соймы Галічыны і Букавіны.
Гісторыя
ВКЛ
Сойм у ВКЛ як цэнтральная установа прадстаўнічага і саслоўнага характару існаваў з канца 15 стагоддзя, канчаткова аформіўся, як прадстаўніцтва аднаго шляхецкага стану ў сярэдзіне 16 ст; яго кампетэнцыі сутыкаліся з кампетэнцыямі паноў-рады, прычым галоўнай функцыяй сойма былі справы заканадаўства і дзяржаўных падаткаў.
Рэч Паспалітая
Пасля Люблінскай уніі (1569) сойм Вялікага княства і сойм Польскага Каралеўства аб'ядналіся ў агульны сойм усёй Рэчы Паспалітай. Гэта быў вышэйшы заканадаўчы орган, які складаўся з караля, Сената і Палаты паслоў (яна мела вырашальны ўплыў), абраных шляхтай на сейміках. На сойме быў прыняты прынцып аднадумнасці, даведзены з часам да права аднаго пасла сарваць сваёй нязгодай (liberum veto) усякія справы сойма, прывёў у 18 ст. да паралічу дзяржавы. Звычайна сойм збіраўся раз на 2 гады на змену ў Варшаве (двойчы) і Гродна (адзін раз). Акрамя таго існавалі яшчэ надзвычайныя (экстраардынарныя) соймы: канвакацыйны (падчас безкаралеўя), елекцыйны для выбару караля і каранацыйная (у Кракаве).
Аўстрыйская імперыя
З уводзінамі аўтаноміі ў адзінкавых краях Аўстрыі, з 1861 г. да 1918 дзейнічалі краявыя соймы ў Галічыне і ў Букавіне; да іх дзейнасці ставіліся справы адукацыі, сельскай гаспадаркі і інш., якія ім перадаў венскі парламент. Удзел украінскіх паслоў у краявых соймах быў абмежаваны.