Коўра шэрашчокая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.1+) (робат дадаў: he:טבלן אפור-לחיים
Радок 116: Радок 116:
[[fy:Readhalsdûker]]
[[fy:Readhalsdûker]]
[[gu:શિયાળુ મોટી ડુબકી]]
[[gu:શિયાળુ મોટી ડુબકી]]
[[he:טבלן אפור-לחיים]]
[[hu:Vörösnyakú vöcsök]]
[[hu:Vörösnyakú vöcsök]]
[[it:Podiceps grisegena]]
[[it:Podiceps grisegena]]

Версія ад 12:15, 20 ліпеня 2011

Паганка шэрашчокая
Паганка шэрашчокая
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Клас: Птушкі
Атрад: Паганкападобныя
Сямейства: Паганкавыя
Від: Паганка шэрашчокая
Навуковая назва
Podiceps grisegena, (Boddaert, 1783)
ITIS  174479
NCBI  80367

Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства Паганкавыя (Podicipedidae) атраду паганкападобных Паганкападобныя (Podicipediformes). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грамаў. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер'я.

Жыццёвы арэал

У Цэнтральнай Еўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезвігу-Гальштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэння альбо гнездавальнымі рэгіёнамі з'яўляюцца Усходняя Еўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.

Голас

Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.

Размнажэнне

Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Напрыканцы красавіка ў гняздзе з'яўляюцца ад 4 да 5 яек. З'явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.

Меры аховы

Да адной з мер аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнездіцца шэрашчокая паганка. [2]

Крыніцы

Спасылкі

Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
статус віду не вызначаны

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA