Бамір Топі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Бамір Топі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: br:Bamir Topi |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[ar:بامير توبي]] |
[[ar:بامير توبي]] |
||
[[bg:Бамир Топи]] |
[[bg:Бамир Топи]] |
||
[[br:Bamir Topi]] |
|||
[[ca:Bamir Topi]] |
[[ca:Bamir Topi]] |
||
[[cs:Bamir Topi]] |
[[cs:Bamir Topi]] |
Версія ад 20:11, 22 ліпеня 2011
Бамір Міртэза Топі, алб. Bamir Myrteza Topi (нар. 24 красавіка 1957 г., Тырана, Албанія) - прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіў.
Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай Партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996-1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.
Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць
Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987-1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.