Палітычны рэжым: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sz-iwbot (размовы | уклад)
др r2.4.3) (робат Выдаляем: cs:Režim
др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Саяси режим
Радок 22: Радок 22:
[[it:Regime (politica)]]
[[it:Regime (politica)]]
[[ja:政権]]
[[ja:政権]]
[[kk:Саяси режим]]
[[no:Regime]]
[[no:Regime]]
[[pl:Reżim]]
[[pl:Reżim]]

Версія ад 13:30, 23 ліпеня 2011

Шаблон:Вызнч: сукупнасць прыёмаў і метадаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца дзяржаўная ўлада.

Многія аўтары (А. Б. Венгераў, В. В. Лазараў, С. В. Ліпень, Г. В. Назаранка і інш.) атаясамляюць паняцці «палітычны рэжым» і «дзяржаўны рэжым». У працах А. Ф. Вішнеўскага і інш. «палітычны рэжым» лічыцца паняццем больш шырокім за «дзяржаўны рэжым», і ўключае ў сябе як метады дзяржаўнага ўладарання (дзяржаўны рэжым), так і характэрныя спосабы дзейнасці недзяржаўных палітычных арганізацый (партый, рухаў, саюзаў, клубаў і інш.).[1]

Палітычны рэжым увасабляе самыя асноўныя характарыстыкі дзяржаўнага ўладарання. Палітычны рэжым гэта заўсёды палітыка-прававы рэжым, і вызначаецца згодна са з'яўленымі ім прававымі ці антыправавымі формамі. Важным крытэрыем вызначэння віду палітычнага рэжыму з'яўляецца прававая форма прымянння тых ці іншых спосабаў ажыццяўлення дзяржаўнай улады. Менавіта канкрэтная прававая сістэма ў сваім увасабленні дазваляе дастаткова дакладна вызначаць від палітычнага рэжыму і прагназаваць яго дынаміку.

Палітычны рэжым як уласцівасць формы дзяржавы мае высокую ступень самастойнасці; праз яго кіруючыя колы маюць магчымасць прыстасоўваць форму дзяржавы да змяненняў палітычнага становішча ў краіне, без змяненняў у фармальных асновах праўлення і тэрытарыяльнага ўладкавання. У сваю чаргу палітычны рэжым уплывае і на формы праўлення, і на формы дзяржаўнага ўладкавання, адбіваецца на структуры дзяржаўнага апарату.

Мяркуецца, што існуе спецыфічная заканамернасць, якая характарызуе палітычны рэжым: усялякае змяненне П.р. пры вядомых суадносінах агульных ці прыватных інтарэсаў спрычыняе змяненне формы дзяржавы, і наадварот, перабудова формы дзяржавы цягне за сабой змяненне палітычнага рэжыму. Такую магчымасць нярэдка паспяхова выкарыстоўваюць сілы, якія стаяць пры ўладзе.

Зноскі

  1. Вішнеўскі, С.9 — 11.

Шаблон:Літ