Луі Арагон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24: Радок 24:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1897 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1982 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1982 годзе]]
[[Катэгорыя:Постаці французскай літаратуры]]


[[ar:لويس أراغون]]
[[ar:لويس أراغون]]

Версія ад 00:08, 26 ліпеня 2011

Луі Арагон (фр. Louis Aragon, народжаны Louis-Marie Andrieux, Луі-Мары Андрэ; 3 кастрычніка 1897, Парыж-24 снежня 1982, Парыж) — французскі паэт і празаік, член Ганкураўскай акадэміі; дзеяч Французскай камуністычнай партыі, лаўрэат Міжнароднай Ленінскай прэміі "За ўмацаванне міру паміж народамі" (1957).

Біяграфія

Луі Арагон нарадзіўся 3 кастрычніка 1897 г. у Парыжы. Ён быў пазашлюбным сынам Маргарыты Тука, якая запісала яго як прыёмнага сына сваёй маці і ойчыма, палітычнага дзеяча Андрыё. Пасля Луі абраў сабе псеўданім Арагон па назве іспанскай гістарычнай вобласці.

З 1915 году ён вучыўся на медыцынскім факультэце ў Парыжы. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне санітарам.

У маладосці быў блізкі да кола дадаістаў і сюррэалістаў.

У 1927 паэт уступіў у Французскую камуністычную партыю і пачаў актыўна займацца журналістыкай.

У жніўні 1932 Луі Арагон наведаў СССР у складзе інтэрнацыянальнай брыгады пісьменнікаў, якая вывучала новабудоўлі сацыялістычнага Урала, у тым ліку - гарады Магнітагорск, Чалябінск і Кабакоўск (цяпер Сяроў). Свае ўражанні ад паездкі Арагон адбіў ў напісаным па гарачых слядах цыкле вершаў «Ура, Урал!».

У 1929 годзе ажаніўся на пісьменніцы Эльзе Трыале (сястры Лілі Брык), якой прысвячаў многія свае вершы.

Падчас Другой сусветнай вайны Арагон удзельнічаў у руху Супраціву.

У 1957 стаў лаўрэатам Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі». Рэдагаваў газету «Les Lettres françaises». У наступныя гады рэзка выступае супраць аўтарытарызму савецкага камунізму. Асуджае працэсы супраць пісьменнікаў у СССР, у прыватнасці Справа Сіняўскага і Даніэля ў 1966 годзе. У 1968-м рэзка пратэстуе супраць уводу войскаў у Чэхаславакію.

Паэт памёр 24 снежня 1982 года ў Парыжы.