Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22: Радок 22:


=
=

=== Першыя публікацыі ===
У [[1959]] Салжаніцын напісаў аповед «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у [[1960]] — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «[[Правая кісць]]», першыя «[[Драбняткі]]», п'есу «[[Святло, якое ў табе]]» («Свяча на ветры»)<ref>«Гэтая п'еса — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18)</ref>. Перажыў пэўны крызіс, не маючы мажлівасці надрукаваць свае творы.

У [[1961]] пад уражаннем ад выступу [[Аляксандар Твардоўскі|Аляксандра Твардоўскага]] (рэдактара часопіса «Новый мир») на [[XXII з'езд КПСС|XXII з'ездзе КПСС]], перадаў яму «Щ-854», папярэдне выключыўшы з расповеду найбольш палітычна вострыя, загадзя непраходныя цераз савецкую [[цэнзура|цэнзуру]] фрагменты. Твардоўскі ацаніў апавяданне надзвычайна высока, запрасіў аўтара ў Маскву і стаў дабівацца публікацыі твору. [[Мікіта Хрушчоў|М.С.Хрушчоў]] пераадолеў супраціў членаў Палітбюро і дазволіў публікацыю апавядання. Аповед пад назвай «[[Адзін дзень Івана Дзянісавіча]]» быў надрукаваны ў часопісе «Новый мир» № 11, 1962, адразу ж перавыдадзены і перакладзены на замежныя мовы.
{{Асноўны артыкул|Адзін дзень Івана Дзянісавіча}}
30 снежня 1962 Салжаніцын быў прыняты ў [[Саюз пісьменнікаў СССР]].

Неўзабаве пасля гэтага ў часопісе «Новый мир», (№ 1, 1963) былі надрукаваныя «Не стаіць сяло без праведніка» (пад назвай «[[Матронаў двор]]») і «[[Выпадак на станцыі Кочатаўка]]» (пад назвай «Выпадак на станцыі Крэчатаўка»<ref>Назва станцыі выпадкова супала з прозвішчам тагачаснага галоўнага рэдактара часопісу [[«Октябрь»]] [[Усевалад Кочатаў|Кочатава]], з якім «Новый мир» вёў прынцыповыя літаратурныя і светапоглядныя спрэчкі. Каб не пагаршаць раздражненне Кочатава, назву станцыі вырашана было змяніць на нейтральнае.</ref>).

Першыя публікацыі выклікалі аграмадную колькасць водгукаў пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, крытыкаў і чытачоў. Не толькі і не столькі праз іхнія ўражваючыя рэалістычнасць і шчырасць, колькі таму, што гэта быў першы выпадак выдання кніг па палітычна значнай тэме з 20-х гадоў, да таго ж напісаных не членам [[КПСС|партыі]]. Пісьмы чытачоў — былых зняволеных (у адказ на «Івана Дзянісавіча») паклалі пачатак «[[Архіпялаг ГУЛАГ|Архіпялагу ГУЛАГ]]».

Аповеды Салжаніцына рэзка вылучаліся на фоне твораў таго часу сваімі мастацкімі вартасцямі і грамадзянскай смеласцю. Гэта падкрэслівалі на той час многія, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Напрыклад, [[Ганна Ахматава|Ганна Андрэеўна Ахматава]] адзывалася пра «Матронаў двор» так:
<blockquote>- Але… Дзіўная рэч… Дзіўна, як маглі надрукаваць… Гэта страшней за «Івана Дзянісавіча»… Там можна ўсё на культ асобы сапхнуць, а тут… Бо гэта ў яго не Матрона, а ўся руская вёска пад паравоз трапіла і ўшчэнт… Дробязі таксама дзіўныя… Памятаеце — чорныя бровы старога, як два масты адзін адному насустрач?.. Вы заўважылі: у яго лавы і зэдлічкі бываюць то жывыя, то мёртвыя… А прусакі пад шпалерамі шастаюць? Запомнілі? Як далёкі шум акіяну! і шпалеры ходзяць хвалямі… А якая выключная старонка, калі ён раптам бачыць Матрону маладой… І ўсю вёску бачыць маладою, то бок такою, якая яна была да ўсеагульнага спусташэння…<ref>Цыт. паводле: [http://www.relis.ru/MEDIA/news/lg/texts/25/0602.html Лідзія Чукоўская. Записки об Анне Ахматовой.]</ref></blockquote>
{{Асноўны артыкул|Матронаў двор}}
Летам 1963 Салжаніцын стварае чарговую, пятую па чарзе, усечаную «пад цэнзуру» рэдакцыю раману «У крузе першым», прызначаную для друку (з 87 раздзелаў). Чатыры раздзелы з раману выбраныя аўтарам і прапанаваныя «Новаму миру» «''…для спробы, пад відам „Урывка“…''».

Апавяданне «[[Для карысці справы]]» апублікаванае ў часопісе «Новый мир» № 7 за 1963.

28 снежня 1963 рэдакцыя часопісу «Новый мир» і [[Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва]] вылучаюць «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» на здабыццё [[Ленінская прэмія|Ленінскай прэміі]] за 1964 год (у выніку галасавання [[Камітэт па Ленінскіх прэміях|Камітэту па прэміях]] прапанова была адхінута<ref>Прэмія па літаратуры за 1964 была прысуджаная [[Алесь Ганчар|Алесю Ганчару]] за раман «Тронка» і [[Васіль Пяскоў|Васілю Міхайлавічу Пяскову]] за кнігу «Крокі па расе».</ref>).

У 1964 Салжаніцын упершыню аддае свой твор у [[самвыдат]] — цыкл «вершаў у прозе» пад агульнай назвай «[[Драбняткі]]».
{{Асноўны артыкул|Драбняткі}}
Улетку 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынятая да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам раману «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў — праз ягонага памочніка Лебедзева).

Салжаніцын сустракаецца с [[Варлам Шаламаў|Варламам Шаламавым]], які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіче», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».

Увосень 1964 п'еса «Свяча на ветры» прынятая да пастаноўкі ў [[Тэатр імя Ленінскага камсамолу|Тэатры імя Ленінскага камсамолу]] ў Маскве.

«Драбняткі» праз самвыдат пранікаюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданьні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№ 56) — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твору Салжаніцына, адрынутага ў СССР.

У 1965 Салжаніцын ездзіць у [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскую вобласць]] з [[Барыс Мажаеў|Барысам Мажаевым]] для збору матэрыялаў пра [[Тамбоўскае паўстанне (1920—1921)|сялянскае паўстанне]] (у паездцы вызначаецца назва раману-[[эпапея|эпапеі]] пра рускую рэвалюцыю — «[[Чырвонае кола]]»), пачынае першую і пятую часткі «Архіпелагу» (у [[Салатча|Салатчы]] Разанскай вобласьці і на хутары Коплі-Мярдзі ля [[Тарту]]), завяршае працу над апавяданнямі «[[Як шкада]]» і «[[Захар-Каліта]]», публікуе ў «[[Літаратурная газета|Літаратурнай газеце]]» (спрачаючыся з акадэмікам [[Віктар Вінаградаў|Вінаградавым]]) артыкул [http://www.belousenko.com/books/Solzhenitsyn/Smetana.rar «Не обычай дёгтем щи белить, на то сметана»]<ref>«Литературная газета», 4 ноября 1965 — адзіная газетная публікацыя Салжаніцына ў СССР.</ref> у абарону рускай '''''гаворкі''''':
<blockquote>Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць [[публіцыстыка|публіцыстычны]] [[жаргон]], а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.</blockquote>
11 верасня [[КДБ]] праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В.Л.Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіву. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п'есаў «Рэспубліка працы» і «Пір пераможцаў».

Хмары над Салжаніцыным згушчаюцца. ЦК КПСС выдае закрытым накладам і распаўсюджвае сярод [[наменклатура|наменклатуры]] «''дзеля абвінавачання аўтара''» «Пір пераможцаў» і пятую рэдакцыю «У крузе першым». Салжаніцын піша скаргі на незаконную канфіскацыю рукапісаў міністру культуры СССР [[Дзёмічаў|Дзёмічаву]], сакратарам ЦК КПСС [[Брэжнеў|Брэжневу]], [[Суслаў|Суславу]] і [[Андропаў|Андропаву]], перадае рукапіс «Круга-87» на захаванне ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.

Чатыры апавяданні прапанаваныя рэдакцыям «[[Огонёк|Огонька]]», «[[Октябрь|Октября]]», «[[Литературная Россия|Литературной России]]», «[[Москва|Москвы]]» — адрынутыя ўсюды. Газета «[[Известия]]» набрала аповед «Захар-Калита» — гатовы [[набор]] рассыпаны, «Захар-Калита» перададзены ў газету «[[Правда]]» — адмова [[Абалкін]]а.

У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>.


=== Смерць і пахаванне ===
=== Смерць і пахаванне ===

Версія ад 08:47, 26 ліпеня 2011

Салжаніцын

Алякса́ндр Іса́евіч Салжані́цын (11 снежня 1918, Кіславодск, РСФСР3 жніўня 2008, Масква, Расійская Федэрацыя) — выбітны рускі пісьменнік, публіцыст, гісторык, паэт і грамадскі дзеяч.

Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закранаюць вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама гісторыка-публіцыстычнымі творамі па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.

Былы дысідэнт, цягам некалькіх дзесяцігоддзяў (шасцідзясятыя, сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады XX стагоддзя) актыўна змагаўся супраць камуністычнага рэжыму ў СССР.

У апошні час стаяў на кансерватыўных пазіцыях, з'яўляючыся адным з натхняльнікаў праваслаўна-патрыятычнага руху.

Бацька Ігната Салжаніцына, вядомага дырыжора і піяніста.

Біяграфія

У час вайны

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 году разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у Марозаўск Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны абоз шарагоўцам. Падзеі лета 1941 — вясны 1942 году апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «Любі рэвалюцыю» (1948).

Намагаўся атрымаць накіраванне ў афіцэрскую вучэльню, у красавіку 1942 году быў накіраваны ў артылерыйскую вучэльню ў Кастраму[1]; у лістападзе 1942 году выпушчаны лейтэнантам, накіраваны ў Саранск, дзе размяшчаўся запасны полк па фармаванні дывізіёнаў артылерыйскай інструментальнай разведкі.

У дзейсным войску з лютага 1943 году, служыў камандзірам батарэі гукавой разведкі 794 Асобнага армейскага выведвальнага артылерыйскага дывізіёну (пазней — 68 Сэўска-Рэчыцкай 2-ога Беларускага фронту (палявая пошта № 07900 «Ф»). Баявы шлях — ад Арла[2] да Ўсходняй Прусіі[3]. Быў уганараваны ардэнамі Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі, у лістападзе 1943 году атрымаў чын старэйшага лейтэнанта, у чэрвені 1944 году — капітану.

На фронце вёў вайсковыя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук Б. А. Лаўранёва.

=

Смерць і пахаванне

Салжаніцын сканаў 3 жніўня 2008 на 90-м годзе жыцця, на сваёй дачы ў падмаскоўным пасёлку Троіца-Лыкава ад вострай сардэчнай недастатковасці. Смерць надышла а 23:45 па маскоўскім часе[4][5] (20:45 UTC).

5 жніўня ў будынку Расійскай акадэміі навук, дзейсным сябрам якой быў А.І.Салжаніцын, адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыкам. На гэтай цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, экс-прэзідэнт Расеі, кіраўнік ураду РФ Уладзімер Пуцін, прэзідэнт РАН Юры Восіпаў, экс-старшыня ўраду РФ, акадэмік Яўген Прымакоў, дзеячы расійскай культуры і некалькі тысячаў грамадзян Расіі, што прыйшлі аддаць Аляксандру Ісаевічу апошнюю даніну павагі.[6]

Заўпакойную літургію і адпяванне 6 жніўня 2008 ў Вялікім саборы маскоўскага Данскога манастыру здзейсніў архіяпіскап Арэхава-Зуеўскі Алексі (Фралоў), вікарый Маскоўскай япархіі. У гэты ж дзень прах Салжаніцына быў пахаваны ў някропалі Данскога манастыру за алтаром храму Яна Лесвічніка, побач з магілай гісторыка В.О.Ключэўскага.

Крытыка

Чэшскі журналіст Т.Ржэзач, а таксама Л.Самуцін, былы ўласавец, адзін з «суаўтараў» Салжаніцына, а пасля ў 1998 г. расійскі журналіст А.Давыдаў вылучылі версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, звінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М.Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год.[7][8] Салжаніцын абвяргае ўсе падобныя абвінавачанні.[9] На думку Т.Ржэзача, ён [А.Салжаніцын] агітаваў супраць улады падчас вайсковых дзеянняў, пісаў правакацыйныя лісты, вёў паражэнчую прапаганду — усё гэта рабілася з мэтаю адсядзецца ў тылу; менавіта за гэта і быў Салжаніцын пакараны. На старонках кнігі «ЦРУ супраць СССР» (1983) М.М.Якаўлева сцвярджалася, што «Архіпелаг Гулаг» з'яўляецца прадуктам работы супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў[10].

Звярталася ўвага на рэзкія супярэчнасці між колькасцю рэпрэсаваных па дадзеных, што прыведзеныя Салжаніцыным, і архіўнымі дадзенымі, якія сталі даступныя ў перыяд перабудовы.[11] Аспрэчвалася дакладнасць «турэмных» твораў Салжаніцына ў той іхняй частцы, дзе вядзецца пра побыт лагераў, смяротнасці зняволеных, іх колькасці.[12][13]. Крытыка з камуністычнага флангу падмацоўвалася спасылкай на даследаванні навукоўцаў, што працавалі ў расійскіх архівах[14]

Салжаніцына таксама неаднаразова крытыкавалі за апраўданне калабаранцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны і звязаныя з гэтым фальсіфікацыі адносна савецкіх ваеннапалонных[15][16]. Сцвярджалася, што матэрыял для сваіх выкрыццяў Салжаніцын пазычаў з гэбельсаўскае прапаганды. Падобны водгук зыходзіць ад Л.А.Самуціна, па сцвярджэнні, дысідэнта, былога ўласаўца, што асабіста працаваў у ідэялагічным апараце гэбельсаўскага міністэрства прапаганды і прыхільніка Салжаніцына і захоўваў у сябе рукапіс «Архіпелагу» ад КГБ[17].

Салжаніцына актыўна крытыкавалі і «справа» — найперш іншыя дысідэнты і эмігранты, якія адмаўлялі ягоныя хрысціянскія і антыліберальныя погляды (дысідэнты-нацыяналісты, наадварот, углядалі залішні лібералізм). «Ліст правадырам Савецкага Саюзу» падвергся крытыцы А.Д.Сахарава.

Канфлікт Салжаніцына з антысавецкай эміграцыяй і заходнімі актывістамі Халоднай вайны асветлены ў ягоных мемуарах «Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў».

Ягонае даследванне гісторыі ўзаадносінаў яўрэйскага і рускага народаў у кнізе «Дзвесце год разам» выклікала актыўную крытыку як з боку многіх яўрэйскіх публіцыстаў, так нацыяналістычнай прэсы. Так, напрыклад, прыхільнік ліберальных поглядаў Уладзімер Вайновіч сказаў: «Кніга Салжаніцына „Дзвесце год разам“ — доўгая, сумная і хлуслівая».[18]

Аблічча Салжаніцына падвергнутае і сатырычнаму выяўленню ў мастацкіх творах, напрыклад, у рамане Уладзіміра Вайновіча «Масква 2042» [19] і ў паэме Юрыя Кузняцова «Путь Христа».

Пры ўсёй павазе да Салжаніцына, трэба адзначыць ягоныя шавіністычныя погляды адносна Беларусі і Ўкраіны. У працы пад назвай «Як нам уладкаваць Расію» ён прапаноўваў стварэнне адзінай расійскай дзяржавы, куды неабходна было б уключыць і гэтыя дзве краіны, такім чынам адмаўляючы іхнюю незалежнасць[20].

Творы

Фільмы

Літаратура

Крыніцы

  1. Эвакуяваная туды 3-я Ленінградзкая артылерыйская вучэльня.
  2. А. Салжаніцын. Желябугские Выселки. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, № 3.
  3. Акружэнне батарэі ва Ўсходняй Прусіі (між Адліг Швенкітэн і Дытрыхсдорф) і выхад з яго 26 студзеня 1945 году, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэну Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкітэн. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, № 3.
  4. NewsRu.com: Скончался Александр Солженицын (руск.)
  5. Інтэрфакс: У Маскве сканаў Аляксандар Салжаніцын (руск.)
  6. За Аляксандрам Салжаніцыным перегарнулі бачыну — «Коммерсантъ» № 137(3954) ад 06 жніўня 2008 (руск.)
  7. http://www.libelli.ru/works/solzh.htm ОДА ДИССИДЕНТСТВУ, ИЛИ СТУКАЧ У ДУРАКОВ
  8. http://cn.com.ua/N257/archive/archive.html
  9. «Потёмщики света не ищут» (руск.)
  10. http://www.lib.ru/POLITOLOG/yakowlewnn.txt (руск.)
  11. Гулаг: архівы супраць хлусні Якія маштабы сталінскіх рэпрэсыяў
  12. Ігар Пыхалаў_ Якія маштабы сталінскіх рэпрэсій)
  13. В.Н.Земсков. ГУЛАГ (историко-социологический аспект) (руск.)
  14. ГУЛАГ: АРХИВЫ ПРОТИВ ЛЖИ (руск.)
  15. Дзюкаў А.Р. Госпремия для ревизиониста (руск.)
  16. Дзюкаў А.Р. Літасць да загінулых: савецкія рэпрэсыі супраць нацысцкіх памагатых // Великая оболганная война-2. Нам не за что каяться! — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — 432 с: ил. — (Война и мы). ISBN 978-5-699-25622-8, с. 98-141 (руск.)
  17. http://beserikov.chat.ru/Samutin.htm (руск.)
  18. Уладзімір Вайновіч: «Солженицын недостаточно умный человек» — з інтэрв'ю Ўладзіміра Нузава ў «Русский базар» 02-03-2004. (руск.)
  19. Майкл Нікалсан. Солженицын на мифотворческом фоне (руск.)
  20. Памёр Аляксандр Салжаніцын. Беларусы ўзгадваюць расійскага пісьменніка// Хартыя'97. 4 жніўня 2008

У Сеціве

Старонкі

Кнігі і артыкулы

Інтэрв'ю

Біяграфіі, артыкулы пра Салжаніцына

Шаблон:Link FA