Вашынгтон Шырлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: fi:Washington Shirley
др DEFAULTSORT:Шырлі Вашынгтон
Радок 39: Радок 39:
{{Музей і мастацкая галерэя Дэрбі}}
{{Музей і мастацкая галерэя Дэрбі}}


{{DEFAULTSORT:Шырлі Вашынгтон}}
[[Катэгорыя:Постаці англійскай астраноміі]]
[[Катэгорыя:Постаці англійскай астраноміі]]



Версія ад 14:43, 1 жніўня 2011

Вашынгтон Шырлі
англ.: Washington Shirley
Фатаграфія
Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы; Вашынгтон — крайняя фігура злева
Дата нараджэння 26 мая 1722(1722-05-26)
Дата смерці 1 кастрычніка 1778(1778-10-01) (56 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Laurence Shirley[d][1][2]
Маці Anne Clarges[d][1][2]
Жонка Anne Elliot[d][2][3]
Род дзейнасці астраном
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (англ.: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.

Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..

Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.

Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый[4] У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура)[4].

Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[5].

Зноскі