Копцкая Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др кат.
др r2.7.1) (робат дадаў: la:Ecclesia Orthodoxa Coptorum
Радок 36: Радок 36:
[[ja:コプト正教会]]
[[ja:コプト正教会]]
[[ko:콥트 교회]]
[[ko:콥트 교회]]
[[la:Ecclesia Orthodoxa Coptorum]]
[[lb:Koptesch Kierch]]
[[lb:Koptesch Kierch]]
[[lv:Koptu Pareizticīgā Baznīca]]
[[lv:Koptu Pareizticīgā Baznīca]]

Версія ад 15:10, 4 жніўня 2011

Копцкі крыж
Копцкі праваслаўны храм св. Марка ў Александрыі

Копцкая праваслаўная царква Александрыі — афіцыйная назва хрысціянскай царквы ў Егіпце, адна з старажытнаўсходніх (дахалкідонскіх) цэркваў. Заснавана, паводле падання, св. Евангелістам Маркам († 63 Р. Х.) у Александрыі, да біскупскай кафедры якой узводзіць сваю пераемнасць копцкі патрыярх. Уласна копцкай адзіная царква Егіпта становіцца пасля падзелу (у перыяд з 536 па 580 год) Александрыйскага патрыярхата на дзве кафедры - грэчаскай халкідонісцкай і копцкай антыхалкіданіцкай. У набажэнстве выкарыстоўваецца копцкі абрад.

Пры саманазве «Праваслаўная», копцкая царква (як і ўсе іншыя старажытнаўсходнія цэрквы), прызнаючы рашэнні толькі першых трох Сусветных сабораў, не ўваходзіць у сям'ю памесных праваслаўных цэркваў (візантыйскай традыцыі); роўным чынам яна не трымаецца ў цэлебрацыі зносінаў з каталіцкай царквой. Мае эўхарыстычнай зносіны з Армянскай апостальскай царквой, Сірыйскай праваслаўнай царквой і іншымі арыентальнымі цэрквамі.

У цяперашні час складаецца з 400 абшчын, большасць з іх у Егіпце, астатнія ў егіпецкай дыяспары.

Набажэнства

Набажэнства на арабскай і копцкай мовах. Асмагалоссе. Літургіі Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Кірылы Александрыйскага. Захавала некаторыя іудзейскія (раннехрысціянскія) абрады, такія як абразанне. Узначальвае яе Александрыйскі Папа і Патрыярх Свяцейшы Шэнуда III.

Яшчэ адна характэрная рыса коптаў - пры хрышчэнні пасля абраду робяць татуіроўку ў выглядзе крыжа на запясце правай рукі, якая сімвалізуе гатоўнасць прыняць пакутніцтва за веру.