Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 116: Радок 116:
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у [[Аблога Полацка, 1579|вызваленні Полацка]] (1579) і [[Аблога Вялікіх Лук, 1580|ўзяцці Вялікіх Лук]] (1580).
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у [[Аблога Полацка, 1579|вызваленні Полацка]] (1579) і [[Аблога Вялікіх Лук, 1580|ўзяцці Вялікіх Лук]] (1580).


Паводле веравызнання [[кальвінізм|кальвініст]], разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, [[Ян Кішка|Янам Кішкам]] быў апекуном [[рэфармацыя|рэфармацыйнага]] руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да [[антытрынітатызм]]у. Падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста [[Генрых Булінгер|Генрыха Булінгера]] «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]).
Паводле веравызнання [[кальвінізм|кальвініст]], разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, [[Ян Кішка|Янам Кішкам]] быў апекуном [[рэфармацыя|рэфармацыйнага]] руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да [[антытрынітарызм]]у. Падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста [[Генрых Булінгер|Генрыха Булінгера]] «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]).


Пахаваны у [[Сідраны|Сідранах]], у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.
Пахаваны у [[Сідраны|Сідранах]], у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.

Версія ад 13:52, 5 жніўня 2011

Астафій Валовіч
Астафій Валовіч
Астафій Валовіч
Герб «Багорыя»
Герб «Багорыя»
Пісар вялікі літоўскі
1551 — 1566
Падканцлер вялікі літоўскі
15661579
Пераемнік Крыштоф Радзівіл Пярун
Канцлер вялікі літоўскі
15791587
Папярэднік Мікалай Радзівіл «Руды»
Пераемнік Леў Сапега
Кашталян троцкі
15691579
Папярэднік Юрый Хадкевіч
Пераемнік Крыштоф Радзівіл Пярун
Кашталян віленскі
15791587
Папярэднік Ян Хадкевіч
Пераемнік Ян Кішка

Нараджэнне каля 1520
Смерць 20 лістапада 1587(1587-11-20)
Месца пахавання
Род Валовічы
Бацька Багдан Валовіч
Маці Таміла з Міцутаў[d][2]
Жонка Фядора Паўлаўна Сапяжанка
Дзеці Рэгіна
Веравызнанне праваслаўе[3], лютэранства[3], кальвінізм[3] і антытрынітарызм[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ (~1520, Гарадзенскі пав. — кан. 1587/пач. 1588) — вялікалітоўскі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дзяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579—1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, езярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.

Паходзіў з баярскага роду Валовічаў. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў[4], ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы Я. Ю. Глябовіча. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якою меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.

Некалькі разоў ездзіў у пасольствах да Масквы, у т.л. у 1553 г. разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам П. Сямашкам для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць Івана IV «царом усяе Русі». Перамір’е было падпісанае 12.9.1553 г. тэрмінам да 25.3.1556 г., ва ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста магілёўскае староства.

У 1558 г. разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку Лівонскай вайны, калі ў 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся «за», праўда абумовіўшы шлюб «вечным мірам» і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.

Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. «Праект уніі» з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб’яднання ВКЛ з Каронаю — пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на Падляшша і Валынь адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.

Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі Аўгусцінам Ратундусам і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога «загранічнікам» забаранялася набываць землі і займаць урады ў ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).

Разам з Янам Геранімам Хадкевічам выступіў супраць кандыдатуры Стэфана Баторыя на каралеўскі сталец, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага Эрнста, але пасля абрання С. Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).

Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху ў ВКЛ. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітарызму. Падтрымліваў гуманістаў В. Цяпінскага, Якуба з Калінаўкі і С. Буднага. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562).

Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.

Зноскі

Літаратура

  • Астафій Валовіч // Падокшын С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. — Мн., 2003. — С. 247—252.
  • Галенчанка Г. Астафій Валовіч (1520—1587) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. — Вып. 1 / Уклад. У. Гілеп і інш. — Мн., 2000. — С. 28-38.
  • Грыцкевіч А. П. Астафі Валовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 208—209.;
  • Падокшын С. А. Астафій Валовіч — палітык і асветнік (до 475-годдзя з дня нараджэння) // Адукацыя і выхаванне. 1995. № 6. С. 102—104.
  • Падокшын С. А. Валовіч Астафій Багданавіч // Мысліцелі і асветнікі Беларуси. Х — ХІХ стагаддзі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 60-63 .
  • Саверчанка І. Астафей Валовіч (Гісторыка-біяграфічны нарыс). — Мн., 1992.