Пенсільванія: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: hif:Pennsylvania |
Movses-bot (размовы | уклад) др r2.6.2) (робат змяніў: az:Pennsilvaniya |
||
Радок 62: | Радок 62: | ||
[[arz:بنسيلفانيا]] |
[[arz:بنسيلفانيا]] |
||
[[ast:Pennsylvania]] |
[[ast:Pennsylvania]] |
||
[[az: |
[[az:Pennsilvaniya]] |
||
[[bat-smg:Pensėlvanėjė]] |
[[bat-smg:Pensėlvanėjė]] |
||
[[bcl:Pennsylvania]] |
[[bcl:Pennsylvania]] |
Версія ад 00:00, 7 жніўня 2011
Пенсільванія | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Commonwealth of Pennsylvania | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Pennsylvania[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 12 снежня 1787 | ||||
Кіраўнік | Джошуа Шапіра[d] | ||||
Насельніцтва | 12 281 054 | ||||
Шчыльнасць | 105,80 чал./км² | ||||
Плошча | 119 283 | ||||
Вышыня над узроўнем мора |
335 м | ||||
Часавы пояс | Усходні час: ЧГМ-5/-4 | ||||
Код ISO 3166-2 | US-PA | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пенсільванія (англ.: Commonwelath of Pennsylvania) — адзін з штатаў ЗША. Сталіца — горад Гарысберг.
Першымі еўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пенсільваніі былі шведы і галандцы. У 1681 англійскі кароль Карл II перадаў маладому англійскаму квакеру Уільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калонію-сховішча для пратэстантаў «Грамадствы сяброў» (афіцыйная назва квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флота, калонія была названая Пенсільваніяй. Пенсільванія — па латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.
Тады ж Уільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскай любові паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назву Філадэльфія, што на старажытнагрэчаскай азначае Горад братэрскай любові.
Паўстагодззя эксперымент працякаў паспяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірландскага і нямецкага паходжання. Квакеры (у адрозненьне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманьнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасцю — і змушаныя былі сысці з палітычнай сцэны калоніі.
У 1751 у Пенсільваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калоній шпіталь, а таксама заснаваны першы ўнівэрсітэт — Універсытіт Пенсільваніі. У 1790 годзе Пенсільванія першай сярод паўночнаамерыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленьні рабоў.
Пенсільванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасці Пенсільванія (афіцыйная назва штата). Тады ж ў Філадэльфіі Другім кантынентальным кангрэсам абвешчаная Дэкларацыя незалежнасці і Пенсільванія, нараўне з дванаццацьцю іншымі былымі паўночнаамерыканскімі калоніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амерыкі.
Вядомыя асобы
У Сеціве
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пенсільванія
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.