Трамвай: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ksh:Kaläkktrische
Радок 107: Радок 107:
[[kk:Трамвай]]
[[kk:Трамвай]]
[[ko:노면 전차]]
[[ko:노면 전차]]
[[ksh:Kaläkktrische]]
[[ky:Трамвай]]
[[ky:Трамвай]]
[[la:Ferrivia strataria]]
[[la:Ferrivia strataria]]

Версія ад 03:30, 10 жніўня 2011

Трамвай PESA 120N

Трамва́й (ад англ.: tram — вагон, ваганетка і way — шлях) — від рэйкавага грамадскага транспарту, звычайна на электрычнай цязе. Трамвай выкарыстоўваецца пераважна ў гарадах.

Гісторыя

Дзвухосны трамвай з адкрытымі пляцоўкамі, ЗША, 1909 г.

Першыя трамваі цягнулі коні. Першая ў свеце конка адчынілася ў Балціморы (ЗША, штат Мэрыленд) у 1828 годзе. Першы электрычны трамвай паехаў у 1881 годзе ў Грос-Ліхтэрфэльдзе, сёння межы Берліна.

Трамвай у Беларусі

Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў Віцебску ў 1898 годзе (гл.: Віцебскі трамвай), пасля ў Мінск — 13 кастрычніка 1929 (гл.: Мінскі трамвай). Трамвай таксама ёсць у Наваполацку (1974) (гл.: Наваполацкі трамвай) і Мазыры (1988) (гл.: Мазырскі трамвай).

Вядомыя маркі трамваяў

Вядомыя сістэмы трамваяў

Шчэцінскі трамвай

Трамвай у Латвіі

Трамвай у Польшчы

Трамвай у Расіі

Глядзі: Партал:Трамваі ў Расіі

Трамвай на Украіне

Рэкорды

Берагавы трамвай у Бельгіі

Самая працяглая трамвайная сетка ў свеце належыць Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя), агулам 285 км (2001), раней былі і больш працяглыя сеткі, напрыклад у Берліне, больш за 630 км у 1930 годзе.

Трамваю горада Цэрмат (Швейцарыя) належaць адразу два рэкорды: гэта самы кароткі маршрут у свеце (655 м) і самы высокі над узроўнем мора (2211 м.)

Берагавы трамвай, які курсіруе ў Бельгіі паміж гарадамі Дэ Панэ і Кноке мае самы працяглы ў свеце маршрут - 68 км.

У Будапешце ходзяць самыя даўгія, нізкападлогавыя вагоны (54 м) мадэлі Siemens Combino Plus.

Трамвай у іншых краінах

Трамваі лініі Saarbahn (Саарбрукен) Германія перасякаюць мяжу з Францыяй, таксама на тэрыторыю Францыі магчыма трапіць на маршруце № 10 базельскага трамвая (Швейцарыя).

На афрыканскім кантыненце трамвай дзейнічае ў двух краінах: Тунісе (Туніс) і Егіпце (Каір, Александрыя (презд у александыйскім трамваі - 25 егіпецкіх піястраў) і Хелуан).

Гл. таксама

Шаблон:Пачатак артыкулу

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA