Ятра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103: Радок 103:
{{DEFAULTSORT:Ятра}}
{{DEFAULTSORT:Ятра}}



[[Катэгорыя:Вёскі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна]]
[[Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна]]



Версія ад 14:58, 10 жніўня 2011

Вёска
Ятра
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
289 чалавек (2002)
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231402
Аўтамабільны код
4
Ятра на карце Беларусі ±
Ятра (Беларусь)
Ятра
Ятра (Гродзенская вобласць)
Ятра

Я́тра — вёска Валеўскага сельсавета Навагрудскага раёна, на р. Ятранка (прыток Моўчадзі). За 28 км на паўднёвы захад ад Навагрудка, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, каля аўтадарогі Карэлічы-Наваельня. Насельніцтва — 289 чалавек, 133 двары (2002). Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства ТАА «Ятра».

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1554, як двор Ю. В. Цішковіча. У 2-й пал. 16 ст. уласнасцю некалькіх шляхцічаў, пераважна татар. У 1562 г. атрыманы дазвол вял. кн. Жыгімонта Аўгуста на заснаванне мястэчка, права на корчмы, торгі ў нядзелю і кірмашы «на Пятра». У сяр. 17 ст. належала некалькім шляхцічам, у т.л. (Ятра Обрынская) К. А. Абрынскаму. З 1670 — маёнтак С. Незабытоўскага, 14 дымоў. У 1672 фундушавы маёнтак Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1717 — маёнтак С. Незабытоўскага, 46 дымоў; Ятра Обрынская — маёнтак інфлянцкага стольніка Цудкалера, атрыманы ад рэктара Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1761 заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. З 1777 маёнтак памешчыка Кашыца. У маёнтку 1 дым, 2 фальваркі (2 дымы), 13 вёсак (170 дымоў). З 1795 у Расійскай імперыі, уласнасць Я. Кашыца, палкоўніка колішніх войск Рэчы Паспалітай.

У час паўстання 1830—1831 гадоў, уладальнік Ятры, колішні напалеонаўскі афіцэр Юзаф Кашыц, сфарміраваў першы на Навагрудчыне паўстанцкі атрад. Ю. Кашыц быў прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена да скарбу.

У 1851 у Ятры адкрыта першае ў Навагрудскім павеце прыходскае вучылішча, дзе ў 1867−1868[удакладніць] вучыўся Яўхім Карскі. У 2-й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. — вёска, цэнтр сельскай грамады Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета, Ятранскага праваслаўнага прыходу. У 1870—105 рэвізскіх душ колішніх дзяржаўных сялян. У 1876 — маёнтак калежскага саветніка М. В. Селіверстава паводле купчай 1869 г. Яго Імператарскай Вялікасці, як ўзнагарода за службу; вадзяны млын, карчма; гаспадаркай займаўся арандатар. У 1897 — сяло, 328 жыхароў, 49 двароў, царква, народнае вучылішча, 2 крамы, збожжазапасны магазін, піцейны дом, вадзяны млын. У 1909—398 жыхароў, 55 двароў.

З 1921 у складзе Польшчы, вёска Пачапаўскай гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства 384 жыхароў, 67 жылых дамоў, фальварк. З 1939 у БССР, цэнтр сельсавета, з 15.1.1940 у Валеўскім раёне, з 12.10.1940 у Карэліцкім раёне Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл. З 25.6.2008 Ятранскі сельсавет ліквідаваны, Ятра перададзена Валеўскі сельсавет Навагрудскага р-на.

Цяпер у Ятры Заполле-Ятраўская агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, комплексны прыёмны пункт, помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову, 4 брацкія магілы, у якіх пахаваны 8 партызан, праваслаўная царква Багародзіцы (1946).

Літаратура

  • Гайба М. Ятра // Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2004.
  • Ятра // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред. сов.: Т. В. Белова и др.. — Минск, 2009. — С. 304.