Gmail: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Gmail
(Няма розніцы)

Версія ад 14:23, 12 жніўня 2011

Gmail — бясплатны сервіс электроннай пошты ад Google. У першую чаргу, арыентаваны на працу праз браўзер, але таксама падтрымлівае пратаколы IMAP і POP3[1]. Фінансава праект падтрымліваецца праз рэкламу, якая паказваецца на старонках веб-інтэрфейса. У Вялікабрытаніі і Германіі афіцыйная назва сервіса — Google Mail.

Gmail пачаў сваю працу 1 красавіка 2004 года ў якасці бэта-рэліза, рэгістрацыя працавала толькі па запрашэннях. Мажлівасць атрымаць сваю скрыню з'явілася толькі 7 лютага 2007 года, але статус «бэты» і дагэтуль не быў выдалены. Па стане на ліпень 2009 года, Gmail штомесяц карыстаюцца 146 мільёнаў людзей[2] і 20 мільёнаў штодзень[3].

Прапановай ў 1 ГБ прасторы Google падняў планку для стандартнай прасторы на бясплатных паштовых серверах (на той час прапанавалася ў большасці выпадкаў 2—4 мегабайты).

Інтэрфейс Gmail арыентаваны на камфортны пошук інфармацыі ў прасторы карыстальніка, а выгляд перапіскі больш падобны да інтэрнет-форуму ці нават эха-канферэнцыі. Gmail таксама з'яўляецца яскравым прыкладам выкарыстання Ajax-тэхналогій.

Крыніцы

Зноскі