Сандра Бацічэлі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Сандра Батычэльлі |
др r2.6.4) (робат дадаў: ext:Sandro Botticelli |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[et:Sandro Botticelli]] |
[[et:Sandro Botticelli]] |
||
[[eu:Sandro Botticelli]] |
[[eu:Sandro Botticelli]] |
||
[[ext:Sandro Botticelli]] |
|||
[[fa:ساندرو بوتیچلی]] |
[[fa:ساندرو بوتیچلی]] |
||
[[fi:Sandro Botticelli]] |
[[fi:Sandro Botticelli]] |
Версія ад 23:09, 19 жніўня 2011
Сандра БАЦІЧЭЛІ (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445 — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.
Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Батычэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477-78), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483-84) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481-82; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492-97).
Галерэя
-
Вясна
-
Нараджэнне Венеры
-
Паклёп
-
Містычнае Ражаство
Сандра Бацічэлі на Вікісховішчы |