Скіргайла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: lv:Šķirgailis
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: ru:Скиргайло
Радок 20: Радок 20:
[[lv:Šķirgailis]]
[[lv:Šķirgailis]]
[[pl:Skirgiełło]]
[[pl:Skirgiełło]]
[[ru:Скиргайло Ольгердович]]
[[ru:Скиргайло]]
[[uk:Скиргайло Ольгердович]]
[[uk:Скиргайло Ольгердович]]

Версія ад 16:59, 20 жніўня 2011

Шаблон:Вызнч (у праваслаўі Шаблон:Вызн2; каля 1354 - 23.12.1394?) — князь полацкі, трокскі і кіеўскі ў ВКЛ.

Другі сын Альгерда ад Юльяны Цвярской, брат Ягайлы. У 1374-75 удзельнічаў у войнах з крыжакамі. Пасля выгнання ў 1377 з Полацка князя Андрэя Полацкага вялікі князь Ягайла пасадзіў там княжыць Скіргайлу. У 1379-80 па ініцыятыве Ягайлы зрабіў падарожжа па некалькіх краінах Еўропы, дзе абмяркоўваў умовы хрышчэння Літвы. Палачане, незадаволеныя язычніцтвам Скіргайлы, у 1381 выгналі яго з княжання. На чале войска Ягайлы і пры дапамозе Інфлянцкага ордэна ён аблажыў на некалькі месяцаў Полацк, але горада не ўзяў. У гэты час прыняў праваслаўе. Калі ў канцы 1381 велікакняжацкі трон у Вільні захапіў Кейстут, падначаленае Скіргайлу войска прызнала ўладу новага вялікага князя, а Скіргайла ўцёк у Інфлянты. Летам 1382 Скіргайла далучыўся да войска Ягайлы, удзельнічаў у аблозе Кейстута ў Троках. У час перагавораў з Кейстутам захапіў яго ў палон і адвёз у Крэўскі замак, дзе той быў забіты. Атрымаў ад Ягайлы Трокскае княства. 3 таго часу Скіргайла стаў другой уплывовай асобай у ВКЛ. У 1385 на чале пасольства ВКЛ прыбыў у Кракаў, каб весці перагаворы пра шлюб Ягайлы з польскай каралевай Ядвігай. У час заключэння Крэўскай уніі (1385) забяспечыў сабе права застацца праваслаўным. У Мсціслаўскай бітве (1386) на чале войска ВКЛ перамог смаленскага князя Святаслава Іванавіча і падпарадкаваў ВКЛ Смаленскае княства. Вясной 1387 узяў Полацк, дзе захапіў у палон Андрэя Полацкага. 28.4.1387 Ягайла пацвердзіў права Скіргайлы на валоданне Трокскім і Полацкім княствамі, даў яму Менск, Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Любеч, Прапошаск, Любашаны, Ігумен, Лагойск. 3 1388 узброеную барацьбу супраць Скіргайлы вёў Вітаўт, які з дапамогай крыжакоў намагаўся атрымаць уладу ў ВКЛ. У выніку Востраўскага пагаднення (1392) Ягайла фактычна прызнаў Вітаўта сваім намеснікам у ВКЛ і перадаў яму Трокскае княства, узамен Вітаўт абяцаў Скіргайлу дапамагчы захапіць Кіеў. У пачатку 1393 Вітаўт і Скіргайла захапілі Віцебск, дзе ўмацаваўся Свідрыгайла, і ўзялі яго ў палон. Вясной 1393 Вітаўт захапіў у кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча Жытомір і Оўруч і аддаў іх Скіргайлу, восенню 1393 перадаў Скіргайлу Кіеў. У кастрычніку-лістападзе 1393 Скіргайла ўдзельнічаў у паходзе Вітаўта на Падолле, захапіў Чаркасы і Звянігарад. Паводле некаторых звестак, Скіргайла быў атручаны ў Кіеве.

Пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры.