Данія-Нарвегія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выява:Denmark-Norway in 1780.svg
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат змяніў: tl:Dinamarka-Noruwega
Радок 42: Радок 42:
[[sv:Danmark-Norge]]
[[sv:Danmark-Norge]]
[[th:ราชอาณาจักรเดนมาร์ก-นอร์เวย์]]
[[th:ราชอาณาจักรเดนมาร์ก-นอร์เวย์]]
[[tl:Dinamarka-Norwega]]
[[tl:Dinamarka-Noruwega]]
[[tr:Danimarka-Norveç]]
[[tr:Danimarka-Norveç]]
[[uk:Данія-Норвегія]]
[[uk:Данія-Норвегія]]

Версія ад 14:07, 22 жніўня 2011

Данія-Нарвегія ў 1790

Дацка-нарвежская унія, таксама Дацка-нарвежская дзяржава, Дацка-нарвежскае каралеўства, Данія-Нарвегія (Danmark-Norge) — асабістая унія Даніі і Нарвегіі, якая існавала з 1536 па 1814; дзяржава ўключала таксама Фарэрскія астравы, Ісландыю, Грэнландыю і шэраг каланіяльных уладанняў у Індыі (Транкенбар), Карыбскім моры (Віргінскія астравы), Афрыцы (Залаты бераг). Дацка-нарвежская унія прыйшла на змену Кальмарскай уніі, якая аб’ядноўвала ўсе тры скандынаўскія каралеўствы, пасля таго, як каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза.

Дамінавала ў саюзе Данія, каралі якой з дынастыі Ольдэнбургаў кіравалі каралеўствам, афіцыйнымі мовамі былі дацкая і нямецкая. Тытулам караля было «Кароль Даніі і Нарвегіі, вендаў і готаў» (тытулы караля готаў і вендаў, у адваротным парадку, насілі таксама шведскія каралі).

Унія аказала вялікі ўплыў на развіццё нарвежскай культуры; літаратурнай мовай Нарвегіі была дацкая, затым, у 19 стагоддзі, пасля распаду уніі, пачаў развівацца, а ў 20 стагоддзі была кадыфікаваная асноўная сучасная літаратурная мова Нарвегіі букмол — у аснове дацкая з шэрагам прыўнясенняў у яе нарвежскіх рысаў.

Падчас Напалеонаўскіх войн пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі дацка-нарвежскае каралеўства апынулася ўцягнутым у спусташальную англа-дацкую вайну 1807—1814. Па выніках яе Данія абвясціла сябе банкрутам (1813) і саступіла кантынентальную Нарвегію па Кільскім дагаворы (1814) каралю Швецыі; пры гэтым замежныя ўладанні Нарвегіі — Фарэры, Грэнландыя і Ісландыя — засталіся ў Даніі. Нарвежцы паўсталі супраць гэтага рашэння, прынялі канстытуцыю і абралі сваім каралём дацкага кронпрынца Крысціяна Фрэдэрыка (будучага караля Даніі Крысціяна VIII), але пасля ўварвання шведскіх войск Крысціян быў скінуў, а каралём Нарвегіі фармальна стаў састарэлы шведскі кароль Карл XIII, якога праз чатыры гады змяніў заснавальнік дома Бернадотаў Карл XIV Юхан. Так дацка-нарвежскую унію змяніла шведска-нарвежская (з захаваннем асобнай нарвежскай канстытуцыі), якая праіснавала да 1905.