Кампаніла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др арфаграфія |
IluvatarBot (размовы | уклад) др r2.7.2) (робат дадаў: ru:Кампанила |
||
Радок 24: | Радок 24: | ||
[[no:Kampanile]] |
[[no:Kampanile]] |
||
[[pl:Kampanila]] |
[[pl:Kampanila]] |
||
[[ru:Кампанила]] |
|||
[[sk:Kampanila]] |
[[sk:Kampanila]] |
||
[[sv:Kampanil]] |
[[sv:Kampanil]] |
Версія ад 00:38, 24 жніўня 2011
Кампані́ла (італ.: campanile – «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча і Адраджэння квадратная (радзей круглая) у заснаванні званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадскія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі знізу ўгару (ніжнія паверхі часта наогул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфект накіраванасці ўвысь.
Найбольш вядомай кампанілай з'яўляецца круглая ў плане Пізанская вежа. Таксама добра вядомая кампаніла Сабора св. Марка ў Венецыі. Кампанілы пабудаваны побач са шматлікімі цэрквамі Равены. Як прыклад кампанілы можна разглядаць гадзіннікавую вежу будынка Парламента ў Лондане, (знакаміты Біг Бен), аформленую ў стылі віктарыянскай готыкі. У XX стагоддзі некалькі неагатычных кампаніл было збудавана ў ЗША і Аўстраліі, пераважна на тэрыторыі ўніверсітэцкіх кампусаў.