Санскрыт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Санскрит
др r2.4.3) (робат змяніў: ga:An tSanscrait
Радок 53: Радок 53:
[[fr:Sanskrit]]
[[fr:Sanskrit]]
[[fy:Sanskryt]]
[[fy:Sanskryt]]
[[ga:Sanscrait]]
[[ga:An tSanscrait]]
[[gan:梵語]]
[[gan:梵語]]
[[gl:Lingua sánscrita]]
[[gl:Lingua sánscrita]]

Версія ад 06:33, 25 жніўня 2011

Санскры́т (дэванагары: संस्कृता वाक्, «штучна створаная мова»), старажытная літаратурная мова Індыі са складанай сінтэтычнай граматыкай. Узрост ранніх помнікаў даходзіць да трох с паловай тысяч гадоў. Санскрыт трэба разглядаць не як мову якога-небудзь народа, а як мову пэўнай культуры, распаўсюджанай выключна ў асяроддзі сацыяльнай эліты. Гэта культура прадстаўлена, галоўным чынам, індуісцкімі рэлігійнымі тэкстамі, і гэтаксама як лацінская і грэчаская мовы на Захадзе, санскрыт на Усходзе стаў мовай міжкультурных зносін, вучоных і рэлігійных дзеячоў. У цяперашні час гэтая мова лічыцца адной з 22 афіцыйных моў Індыі. Граматыка надзвычай складаная і багатая, лічыцца, што санскрыт з'яўляецца адной з самых флектыўных моў свету. Лексіка багатая і стылістычна разнастайная.

Санскрыт паўплываў на развіццё моў Індыі (галоўным чынам у лексіцы) і на некаторыя іншыя мовы, якія апынуліся ў сферы санскрыцкай ці будыйскай культуры. У Індыі санскрыт выкарыстоўваецца як мова гуманітарных навук і рэлігійнага культа, у вузкім коле — як размоўная мова. Санскрыт выкарыстоўваў розныя тыпы пісьменнасці, што ўзыходзяць да брахмі: кхароштхі, кушанскае пісьмо, гупта, нагары, дэванагары і іншыя (у цяперашні час для санскрыта выкарыстоўваецца толькі дэванагары). На санскрыце напісаны творы мастацкай, рэлігійнай, філасофскай, юрыдычнай і навуковай літаратуры, якія аказалі ўплыў на культуры Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Цэнтральнай Азіі і Заходняй Еўропы.

Вывучэнне санскрыта ў Еўропе пачалося з канца 18 стагоддзя, у 1786 яго адкрыў для Еўропы брытанскі філолаг Уільям Джонс (да гэтага санскрыт быў апісаны французскім іезуітам Кёрду ў 1767 і нямецкім місіянерам Ханкследэнам, але іх працы былі апублікаваны ўжо пасля прац Джонса). Знаёмства з санскрытам сыграла ў пачатку 19 стагоддзя вырашальную ролю ў стварэнні параўнальна-гістарычнага мовазнаўства.

Колькасць носьбітаў: для 50 тысяч — родная мова, для 195 тысяч — другая мова.

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
मुखपृष्ठं
санскрытам

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA