Стаўбцоўская раўніна: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
арфаграфія |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
Раўніна фарміравалася ў зоне акумуляыі сожскага ледавіка, пасля адступлння якога значна перапрацавана эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі. Паверхня спадзіста-хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая. Адносныя вышыня 3-7 м. Трапляюцца забалочаныя і затарфаваныя лагчыны, часам з вадацёкамі на водападзелах — тэрмакарставыя западзіны, прыдалінныя ўчасткі парэзаны лагамі, зрэдку ярамі. Карысныя выкапні: мел, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, лёгкаплаўкія гліны. |

Асноўныя рэкі: Нёман, [[Рака Уса, прыток Нёмана|Уса]], [[Рака Ператуць|Ператуць]], [[Рака Лоша |
Асноўныя рэкі: Нёман, [[Рака Уса, прыток Нёмана|Уса]], [[Рака Ператуць|Ператуць]], [[Рака Лоша, прыток Нёмана|Лоша]], [[Рака Нёманец|Нёманец]], [[Рака Уздзянка|Уздзянка]], [[Рака Тур'я, левы прыток Нёмана|Тур’я]]. |
||
Пераважаюць [[дзярнова-падзолістыя глебы]], у паніжэннях — дзярнова-падзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярнова-глеістыя (поймавыя) з участкамі тарфяна-балотных. |
Пераважаюць [[дзярнова-падзолістыя глебы]], у паніжэннях — дзярнова-падзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярнова-глеістыя (поймавыя) з участкамі тарфяна-балотных. |
Версія ад 19:13, 28 жніўня 2011
Стаўбцоўская раўніна — раўніна на паўднёвым захадзе Мінскай і ўсходзе Гродзенскай абласцей, у басейне верхняга цячэння р. Нёман. Мяжуе з Мінскім узвышшам, Нёманскай нізінай, Цэнтральнабярэзінскай раўнінай, Капыльскай градой. Вышыня 150-200 м.
У тэктанічных адносінах Стаўбцоўская раўніна прымеркавана да цэнтральнай часткі Беларускай антэклізы, дзе Цэнтральнабеларускі масіў сучляняецца з Валожынскім грабенам. Складзена з ніжнепратэразойскіх гнейсаў, кварцытаў, верхнемелавых мергельна-мелавых моцна апясчаненых парод, антрапагенавых чырвона-бурых марэнных супескаў і суглінкаў, месцамі перакрытых водна-ледавіковымі розназярністымі пяскамі і супескамі. Магутнасць антрапагенавых асадкаў 100-150 м.
Раўніна фарміравалася ў зоне акумуляыі сожскага ледавіка, пасля адступлння якога значна перапрацавана эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі. Паверхня спадзіста-хвалістая, месцамі ўзгорыста-хвалістая. Адносныя вышыня 3-7 м. Трапляюцца забалочаныя і затарфаваныя лагчыны, часам з вадацёкамі на водападзелах — тэрмакарставыя западзіны, прыдалінныя ўчасткі парэзаны лагамі, зрэдку ярамі. Карысныя выкапні: мел, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, лёгкаплаўкія гліны.
Асноўныя рэкі: Нёман, Уса, Ператуць, Лоша, Нёманец, Уздзянка, Тур’я.
Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы, у паніжэннях — дзярнова-падзолістыя забалочаныя, у далінах рэк — дзярнова-глеістыя (поймавыя) з участкамі тарфяна-балотных.
Лясістасць 30%. Вялікія масівы на поўначы раўніны. Пераважаюць хвойнікі і ельнікі верасовыя і імшыстыя. Трапляюцца дубровы і другасныя бярэзнікі, у паніжэннях — чорнаалешнікі са сфагнавымі балотамі. Паверхня моцна разараная.
На тэрыторыі раўніны Коласаўскі заказнік.