Айрын (ураган): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Zorrobot (размовы | уклад)
др r2.5.2) (робат дадаў: nn:Orkanen Irene
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: nl:Orkaan Irene (2011)
Радок 92: Радок 92:
[[ml:ഐറീൻ ചുഴലിക്കൊടുങ്കാറ്റ് 2011]]
[[ml:ഐറീൻ ചുഴലിക്കൊടുങ്കാറ്റ് 2011]]
[[mr:हरिकेन आयरीन]]
[[mr:हरिकेन आयरीन]]
[[nl:Tropische storm Irene (2011)]]
[[nl:Orkaan Irene (2011)]]
[[nn:Orkanen Irene]]
[[nn:Orkanen Irene]]
[[no:Orkanen Irene (2011)]]
[[no:Orkanen Irene (2011)]]

Версія ад 21:22, 28 жніўня 2011

Айрын

Ураган «Айрын» (ці «Ірына») 22 жніўня 2011 года
Сфармаваўся 15 жніўня 2011
Распаўся пакуль не
мінімальны ціск 950 mbar (hPa); 28.05 inHg
Загінулых 9 (не канчатковыя даныя)

Ураган «Айрын» (або «Ірына») (англ.: Hurricane Irene) — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з'яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, і ў наш час пагражае ўсходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Мае папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гад.

Файл:Hurricane Irene Aug 27 2011 at 0102 UTC.jpg
Від з космасу
Зона ахопу ўрагану
Шлях урагану

Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.

Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.

27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы каля мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам - у Мэрылендзе, 200 тысячам - у Вірджыніі, 100 тысячам - у Дэлавэры, 270 тысячам - у Нью-Ёрку

Наступствы ўрагану:

  • У Карыбскім басейне магутныя вятры і ліўні прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці.
  • Ураган Ірына ў 20-х чыслах жніўня пабіў сталіцу Багамскіх аставоў - Насау, дзе вятры паздзіралі дахі з будынкаў і павалілі дрэвы.
  • У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі з-за перабояў з водазабеспячэннем. Загінула 62-гадовая жанчына.
  • У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірса атрымалі пашкоджанні, 3 чалавека загінулі ў Паўночнай Караліне па прычыне выхаду на сушу ўрагану «Айрын». 1 дзіця загінула ў Вірджыніі[1][2].
Ахвяры па месцазнаходжаннях
Мясцовасць Смерці Зніклыя
Пуэрта-Рыка 1 0
Дамініканская Рэспубліка 3 7
Гаіці 2 0
ЗША 3 1
Усяго 9 8

Зноскі

  1. "Hurricane Irene batters NC, 3 confirmed dead‎". NBC News. 27 жніўня 2011 года. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. Falling tree kills child; storm’s death toll now 4.

Ссылки