Летні час: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др r2.7.1) (робат змяніў: ko:일광 절약 시간제 |
||
Радок 71: | Радок 71: | ||
[[ka:ზაფხულის დრო]] |
[[ka:ზაფხულის დრო]] |
||
[[kl:Aasaanerani nalunaaqqutaq]] |
[[kl:Aasaanerani nalunaaqqutaq]] |
||
[[ko: |
[[ko:일광 절약 시간제]] |
||
[[ku:Demjimêra Havîn]] |
[[ku:Demjimêra Havîn]] |
||
[[la:Hora aestiva]] |
[[la:Hora aestiva]] |
Версія ад 22:17, 28 жніўня 2011
Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.
У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.
Сучасны стан
У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць[1]. У паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца часткова ў ЗША, Канадзе, Мексіцы (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Ісландыі і Расіі, а таксама ў Марока, Турцыі, Іране, Арменіі, Азербайджане, краінах Блізкага Усходу. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у шэрагу штатаў), Новай Зеландыі, Парагваі, Уругваі, Бразіліі (у шэрагу штатаў), Чылі, Намібіі.
Адмовіліся ад увядзеня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сінгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кіргізія. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кіргізія і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі «дэкрэтны час». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы закон «Пра вылічэнне часу» паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца ўрадам Расіі.
Украіна.[2], Беларусь[3], Літва[4], Азербайджан[5] і Арменія[6] таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з восені 2011 ці вёсны 2012 года.
Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна[7].
У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць энергетыкі, вытворцы спартыўнага інвентара і сеткі рознічнага гандлю, за адмену — ахова здароўя, транспарт і фермеры.
Да 2011 года ў Расіі і да 2002 года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.
Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)[8] у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 па Грынвічы.
У ЗША і Канадзе з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00[9]. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі Саскачэван стрэлкі не пераводзяць[10].
Зноскі
- ↑ Гл. статыстыку.
- ↑ У Радзе прапануюць не пераходзіць на зімовы час.
- ↑ Беларусь таксама мае намер адмовіцца ад пераводу стрэлак.
- ↑ Two draft resolutions regards future of DST in the Lithuania. (руск.)
- ↑ Azerbaijani MP proposes to abolish Daylight Saving Time in the country. (англ.)
- ↑ http://inforotor.ru/visit/12049144?url=http://www.arka.am/rus/society/2011/03/15/24607.html Арменія можа адмовіцца ад пераходу на летні і зімовы час у канцы сакавіка 2012 года
- ↑ Геаграфія «летняга» часу
- ↑ DST News — European Union Daylight Saving Time news
- ↑ Змены ў перыядзе дзеяння летняга часу ў ЗША ў 2007 г.
- ↑ Улады Саскачэвана адмовіліся ад рэферэндуму наконт пераходу на летні час