Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др →‎Літаратура: re-categorisation per CFD using AWB (7794)
Радок 33: Радок 33:
{{DEFAULTSORT:Смоліч Аркадзь Антонавіч}}
{{DEFAULTSORT:Смоліч Аркадзь Антонавіч}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай навукі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай геаграфіі]]
[[Катэгорыя:Географы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]



Версія ад 23:27, 28 жніўня 2011

Аркадзь Смоліч

Аркадзь Антонавіч СМОЛІЧ (17 (29) верасня 1891, в. Бацэвічы Мінскай губ. Расійскай імперыі, цяпер Клічаўскі раён Магілёўскай вобл. — 17 чэрвеня 1938, НКУС Омск, РСФСР, СССР) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны у галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі. Прафесар (1927).

Біяграфічны нарыс

Нарадзіўся ў сям'і святара. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1905), Нова-Александрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча, 1916), вучыўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце. З 1910 года член Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба «Беларуская хатка» ў Мінску. На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік Усвбеларускага з'езда 1917 ў Мінску.

У 1918 Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1-м урадзе (Народным Сакратарыяце) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі бел. дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў Гродне, у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у Вільню. Удзельнічаў у стварэнні Таварыства беларускай школы і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у Віленскай беларускай гімназіі.

Вярнуўся ў Мінск з дазволу ўрада Савецкай Беларусі ў жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства БССР. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 намеснік старшыні Інбелкульта, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй Цэнтральнага бюро краязнаўства.

У 1928 абраны правадзейным членам Рускага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны (1930) яго Малым залатым медалём за навуковыя працы «Размяшчэнне насельніцтва па тэрыторыі БССР» і «Сельскагаспадарчыя раёны БССР у 1927—1928 гг.: Папярэдняя схема і метадалагічныя ўвагі» (абедзве 1929). Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па «Геаграфія Беларусі» (1919; 4-е выд., 1993), які адкрываўся эпіграфам «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў». Зрабіў уклад у пераўтварэнне Інбелкульта ў Акадэмію навук Беларусі, быў адным з аўтараў яе першага статута. З 1929 член Прэзідыума БелАН.

Арыштаваны 26.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па 2-м прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа А.Смоліча і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей.

Бібліяграфія

  • Арганізацыя сялянскай гаспадаркі ў раёнах Цэнтральнай Беларусі. Мн., 1927;
  • Размяшчэнне насельніцтва на тэрыторыі Беларускай ССР. Мн., 1929;
  • Геаграфія Беларусі / 4-е выд. Мн., 1995.

Літаратура

  • Кароль А., Міхнюк У. Аркадзь Смоліч: паказанні на допытах // Голас Радзімы. 1992, 20 лют. — 19 сак.;
  • Макарэвіч А., Міхнюк У. «Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў»: (Публікацыя архіўных матэрыялаў) // Полацак. 1993, № 8—10; 1994, № 1—8; 1995, № 1—8;
  • Мяснікоў А. «Беларус — грамадзянін будучыні…»: (Лёс і трагедыя Аркадзя Смоліча) // Маладосць. 1994, № 7;
  • Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1994;
  • Болатаў А., Рыдзеўскі Г. Ахвяруючы сябе бацькаўшчыне. Аркадзь Смоліч. Мн., 1999;
  • Возвращенные имена;
  • ЭГБ, т. 6-1.
  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.