Каракарум: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.5) (робат дадаў: ne:काराकोरम
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: ps:قراقرم
Радок 47: Радок 47:
[[pl:Karakorum]]
[[pl:Karakorum]]
[[pnb:قراقرم]]
[[pnb:قراقرم]]
[[ps:قراقرم]]
[[pt:Caracórum]]
[[pt:Caracórum]]
[[ro:Munții Karakorum]]
[[ro:Munții Karakorum]]

Версія ад 14:32, 29 жніўня 2011

Ледавік у Каракаруме

Каракарум (цюрк. чорныя каменныя горы) — горная сістэма ў Цэнтральнай Азіі: Індыі (штат Джаму і Кашмір) і Кітаі. Адна з самых высокіх у свеце; найвышэйшы пункт — гара Чагары (8611 м).

Каракарум размешчаны паміж Памірам і Куньлунем на поўначы, Гімалаямі і Гандысышанем на поўдні. Даўжыня каля 800 км. Шырыня ад 150 да 250 км. Сярэдняя вышыня каля 6000 м. Складаецца з некалькіх паралельных хрыбтоў. Сфарміраваны альпійскай складкавасцю. Рэльеф высакагорны, альпійскі, са скалістымі грабянямі, стромкімі схіламі, шматлікімі асыпкамі. Восевая зона складзена з гнейсаў, крышталічных сланцаў, мармуру, гранітаў і інш., паўднёва-ўсходняя частка — з гліністых і вапняковых парод палеазою і мезазою, прарваных інтрузіямі, паўднёва-заходняя частка — з метамарфізаваных вулканагенна-асадкавых утварэнняў. Радовішчы серы, праяўленні берылію, малібдэну, золата і інш. Плошча зледзянення 16,3 тыс. км²; буйныя дэндрытавыя ледавікі — Сіячэн (даўж. 75 км), Балтара, Рымо. Каракарум — водападзел паміж басейнамі рэк Інд і Тарым.

Клімат рэзка кантынентальны, суровы. Ападкаў ад 100 да 500 мм за год. На паўночных схілах халодныя пустыні і сухія стэпы, на паўднёвых (пад уздзеяннем мусонаў) — стэпы, лугі. На вышынях 3000 — 3500 м лясы з хвоі, гімалайскага кедра; па далінах рэк — галерэйныя лясы з вярбы і таполі. Найбольш спецыфічныя жывёлы: дзікі, як, антылопа-аронга, антылопа-ада, дзікія аслы, снежны барс і інш.

Да вышыні 4000 м вырошчваюць ячмень, гарох, люцэрну, у ніжняй частцы — вінаграднікі, сады.