Вуглавая скорасць: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др выдалена Катэгорыя:Кінематыка; дадана Катэгорыя:Механіка (праз HotCat) |
др выдалена Катэгорыя:Механіка вярчальнага руху; дадана Катэгорыя:Фізічныя велічыні (праз HotCat) |
||
Радок 26: | Радок 26: | ||
[[Катэгорыя:Механіка вярчальнага руху]] |
|||
[[Катэгорыя:Механіка]] |
[[Катэгорыя:Механіка]] |
||
[[Катэгорыя:Фізічныя велічыні]] |
|||
[[ar:سرعة زاوية]] |
[[ar:سرعة زاوية]] |
Версія ад 16:02, 13 верасня 2011
Вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, што характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая хуткасць — гэта вытворчая ад вугла павароту па часе:
Пры павароце пункта, што рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае
Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай хуткасцю матэрыяльнага пункта:
Такім чынам, пры вярчальным руху кожны пункт цела мае сваю хуткасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая хуткасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.
Вуглавая хуткасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннай стрэлцы. Вектар вуглавой хуткасці належыць да псеўдавектараў.
Вектар вуглавой хуткасці можна вызначыць наступным чынам:
дзе — вектар радыусу, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.
Модуль вуглавой хуткасці вымяраюць радыянамі за секунду.
Частасць вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, што цела зрабіла за 1 секунду.